Санта-Круз, таксама Санта-Крус () — акруга на захадзе цэнтральнай часткі штата Каліфорнія, ЗША. Насельніцтва акругі - 262 382 чалавекі (перапіс 2010 года). Адміністрацыйны цэнтр — горад Санта-Круз. Створана ў 1850 годзе, непасрэдна пры стварэнні штата Каліфорнія.
Геаграфія Агульная плошча — 1570 км², з якіх 1150 км² — суша і 420 км² (26,7 %) — водныя паверхні. Акруга працягнулася паміж узбярэжжам Ціхага акіяна і грэбнем горнага хрыбта Санта-Круз, яго сярэдняя шырыня складае каля 16 км. Мяжуе з акругай Сан-Матэа (на поўначы), акругай Санта-Клара (на ўсходзе), акругай Сан-Беніта (на паўднёвым усходзе) і акругай Мантэрэй (на поўдні).
Катэгорыя:Акругі Каліфорніі