Уладзімір Мікалаевіч Сукалі́нскі ( — ) — вучоны ў галіне анкалогіі і радыебіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1992). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Гомель. у 1974 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую, у 1990 годзе — доктарскую дысертацыю. З красавіка 1984 года па май 1985 года ўзначальваў Гомельскі абласны клінічны анкалагічны дыспансерИстория учреждения // Сайт Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера. З 1985 года па 31 ліпеня 2007 года працаваў у Навукова-даследчаым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава ў Мінску, дзе з 1990 года займаў пасаду загадчыка аддзела абдамінальнай анкапаталогіі з практалагічнай групай.

Памёр У. М. Сукалінскі 13 сакавіка 2009 года.

Навуковая дзейнасць Аўтар шэрагу навуковых прац па распрацоўцы прэпаратаў антыаксідантнага дзеяння, новых спосабаў лячэння злаякасных пухлін, мадыфікатараў біялагічных рэакцый у нармальных і злаякасных клетках. Аўтар шэрагу вынаходстваў. Уваходзіў у склад навукова-інавацыйнага цэнтра карпарацыі «Сібірскае здароўе», дзе прапрацаваў на працягу 5 гадоў.

Сярод апублікаванага: Результаты химиолучевого лечения местнораспространенного (неоперабельного) рака поджелудочной железы / В. Н. Суколинский, А. А. Лобинский // Медицинская радиология и радиационная безопасность. — 1998. — № 1 . — С. 55—57; Сравнительная противоопухолевая эффективность антиоксидантного комплекса и 5-фторурацила при аденокарциноме желудка / А. И. Шмак, В. Н. Суколинский // Медицинская панорама. — 2003. — № 4 . — С. 42—44; Применение лекарственных препаратов избирательного антиоксидантного действия в лечении больных злокачественными опухолями / В. Н. Суколинский, А. И. Шмак, А. В. Камышников, Т. С. Морозкина // Здравоохранение. — 2004. — № 5 . — С. 59—61; Избирательное влияние комплекса витаминов E, A, C на антиоксидантную защиту опухолевых и нормальных тканей / Морозкина, Т. С., Суколинский, В. Н., Стрельников, А. В. // Вопросы медицинской химии — 1991, том 37, выпуск 6. — С. 59—61; Сравнительная оценка противоопухолевой эффективности антиоксидантного комплекса АК и 5-фторурацил при аденокарциноме желудка / А. И. Шмак, В. Н. Суколинский // Сибирский онкологический журнал. — 2004. — № 4 . — С. 13—16; Влияние антиоксидантного комплекса на пролиферативную активность клеток рака желудка и эффективность противоопухолевого лечения / А. И. Шмак, В. Н. Суколинский // Онкология: Научно-практический журнал. — 2005. — № 1 . — С. 27—29.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1998 года за цыкл прац «Вырашэнне праблемы павышэння эфектыўнасці лячэння анкалагічных хворых шляхам распрацоўкі і ўкаранення ў клінічную практыку новых спосабаў прамянёвай тэрапіі» (разам з Т. С. МарозкінайГомель: известные имена // Сеть публичных библиотек города Гомеля ).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі История учреждения // Сайт Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Суколинский Владимир Николаевич // Сайт «Узнагароды Беларусі» Лечение онкологии и не только. Профессор В. Н. Суколинский о НовоМине // Відэа на RUTUBE Гомель: известные имена // Сеть публичных библиотек города Гомеля

Катэгорыя:Анколагі СССР Катэгорыя:Анколагі Беларусі Катэгорыя:Радыёлагі СССР Катэгорыя:Радыёлагі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі