Луізіянскі ўніверсітэт у Лафаеце () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лафает у штаце Луізіяна.

Агульная характарыстыка Гэта самы вялікі ўніверсітэт па колькасці абітурыентаў у сістэме Луізіянскага ўніверсітэта і другі ў штаце па колькасці абітурыентаў пасля толькі Луізіянскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Заснаваная ў 1898 годзе як прамысловая школа, вучэльня ператварылася ў чатырохгадовы ўніверсітэт на працягу ХХ стагоддзя і стала вядомая пад сваёй сучаснай назвай у 1999 годзе.

Універсітэт прапануе адзіную ў штаце праграму аспірантуры ў галіне франкамоўных студый, адзіную ў Луізіяне ступень магістра інфарматыкі і адзіную ў штаце праграму вышэйшай адукацыі ў галіне прамысловага дызайну. Універсітэт дасягнуў таксама пэўных вышынь у інфарматыцы, інжынерыі і архітэктуры. Ён таксама з'яўляецца домам для асобнага каледжа мастацтваў.

Структура Каледж мастацтваў Каледж бізнес-адміністравання Каледж адукацыі і развіцця чалавека Каледж інжынерыі Каледж вольных мастацтваў Каледж медсястрынства і медыцынскіх прафесій Каледж прыродазнаўчых навук Школа аспірантуры Універсітэцкі каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Луізіяна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Луізіяны Катэгорыя:Лафает (Луізіяна)