Мядзведзіца кая (Arctia caja) — від начных матылёў з падсямейства ў складзе сямейства .

Апісанне Размах крылаў 50-80 мм. Даўжыня пярэдняга крыла 25-33 мм. Афарбоўка верхняга боку крылаў карычнева-белая з няправільным звілістым малюнкам, які адрозніваецца вялікай варыябельнасцю. Верхні бок задніх крылаў светла-чырвоны з пяццю вялікімі круглявымі плямамі, колер якіх вар’іруе ад чорнага да блакітнаватага. Галава і грудзі цёмныя, чырвона-бурыя, брушка чырвонае, з чорнымі папярочнымі палоскамі. Матылі адрозніваюцца палімарфізмам. У кожнай асобіны індывідуальны малюнак верхняга боку крылаў. Верхні бок задніх крылаў можа быць чырвонага або жоўтага колеру, са мноствам плям або наогул без іх, або аднатонным чорным.

У асобін, якія развіваюцца ў аднолькавых умовах, часам назіраецца варыябельнасць афарбоўкі, прычым часам гэтыя адрозненні настолькі вялікія, што матылькоў можна прыняць за прадстаўнікоў розных відаў.

Пашырэнне

Шырока распаўсюджаная на тэрыторыі ўсёй Еўропы, у Малой Азіі, Іране, Сярэдняй Азіі, Паўночнай Індыі, Казахстане, Сібіры, на Далёкім Усходзе (у тым ліку Сахалін і поўдзень Курыльскіх астравоў), у Кітаі, Карэі, Японіі, Паўночнай Амерыцы. У гарах падымаецца на вышыню да 3000 м над узроўнем мора.

Месцапражыванне: вільготныя ўчасткі, рачныя нізіны, сады, паркі. Часта сустракаецца ў культурных ландшафтах.

Час лёту — ліпень-жнівень. Адно пакаленне за год. Матылі актыўныя ноччу, часта ляцяць на святло.

Асаблівасці біялогіі

У ліпені аплодненыя самкі адкладаюць яйкі вялікімі блакітна-белымі групамі на ніжні бок лісця.

Стадыя вусеня — з верасня па май. Зімуе вусень. Даўжыня каля 60 мм. Афарбоўка чорная, пакрыта доўгімі валасінкамі з белымі кончыкамі. Вусені першага ўзросту пакрыты шэрымі валасінкамі, з жаўтлявымі палоскамі на спіне. Пры небяспецы вусень падае з кармавой расліны на зямлю, згортваецца і прыкідваецца мёртвым.

Вусені з’яўляюцца паліфагамі, харчуюцца лісцем розных відаў травяністых і хмызняковых парод раслін. Асноўныя кармавыя расліны: , , , , , , . Харчуюцца таксама лісцем такіх парод, як , , , .

Акукленне ў маі. Вусень акукляецца ў павуцінневым кокане бела-шэрага колеру.

Ядавітасць Трапленне ў вочы валасінак вусеняў прыводзіць да кан’юктывітаў, але ядавітыя і дарослыя матылькі. У брушках самак знойдзены таксічны поліпептыд пад назвай «Каін». Ён атрутны як для іншых насякомых, так і для млекакормячыхОрлов Б. Н. Гелашвили Д. Б. Ибрагимов А. К. Ядовитые животные и растения СССР — : Высшая школа, 1990. — С. 71. — ISBN 5-06-001027-9.

Крыніцы

Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Мядзведзіцы