Даніла Кірэевіч Сукачо́ў ( — ) — адзін з арганізатараў партызанскага руху і антыфашысцкага падполля на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Семукачы (сучасны аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). З кастрычніка 1918 годаСукачев Данил Кириллович // Праект «Память народа» ў Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1924 года на савецкай і гаспадарчай рабоце. Член УКП(б) з 1926 года. У 1935 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі імя У. І. Леніна ў Мінску. З лістапада 1939 года займаў пасаду старшыні Ядвабнаўскага раённага выканаўчага камітэта ў Беластоцкай вобласці. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года Д. К. Сукачоў у Чырвонай Арміі, з сакавіка 1943 года — у тыле ворага. З 27 чэрвеня 1943 года — член Беластоцкага падпольнага абласнога камітэта КП(б)Б, з 28 (27Юбиляры марта (Проект «ЗЕМЛЯКИ») // Старонка Сельскай бібліятэкі-клуба вёскі Брылі ў сацыяльнай сетцы В Контакте) лістапада 1943 года па 25 студзеня 1944 года — старшыня камітэта Беластоцкай абласной антыфашысцкай арганізацыі. Дэмабілізаваўся ў красавіку 1944 года.

З 1944 года Д. К. Сукачоў на савецкай рабоце. У 1947—1957 гадах — старшыня Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта.

Памёр Даніла Кірэевіч Сукачоў 15 мая 1973 года.

Узнагароды Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені (1944) Ордэн Леніна (1948)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Сукачев Данил Кириллович // Праект «Память народа» Сукачев Даниил Киреевич // Праект «Партизаны Беларуси»

Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны» Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР Катэгорыя:Старшыні Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта