Гамбійскі полк (), да 1940 і пасля 1945 года як Гамбійская рота () — каланіяльнае воінскае фарміраванне Вялікабрытаніі ў складзе Каралеўскіх заходнеафрыканскіх пагранічных сіл. Былыя байцы падраздзялення сталі асновай пры стварэнні Узброеных Сіл незалежнай ГамбііHughes and Perfect, p. 74, 80.
Гісторыя Першапачаткова падраздзяленне было ротай у складзе сьералеонского батальёнаHughes and Perfect, p. 74, 80 колькасцю 120 чалавек. Чвэрць складалі ўраджэнцы Гамбіі, а астатнія былі з Сьера-Леонэ. У 1902 годзе фарміраванне выведзена са складу батальёна. Асабісты склад быў абноўлены за кошт замены сьералеонцаў гамбійцаміHaywood and Clarke, p. 40. У навабранцы набіралі прадстаўнікоў народаў мандзінка, фульбэ, бамбараHaywood and Clarke, p. 11. Да 1914 года падраздзяленне павялічылася да 130 чалавекHamilton, p. 25.
У міжваенны перыяд рота займалася аховай правапарадкуHaywood and Clarke, p. 325. У 1937 годзе гамбійцы сталі пераможцамі на армейскіх стралковых спаборніцтвах афрыканскіх каланіяльных часцейHaywood and Clarke, p. 501. У 1940 годзе ў фарміравання з’яўляецца свая футбольная каманда.
У пачатку 1940 года падраздзяленне перафармавана ў полкHaywood and Clarke, p. 365. У 1945 годзе яго скарацілі да ротыHughes and Perfect, p. 74, 80, вярнуўшы ў склад сьерлеонскага батальёна як роту G. На 31 снежня 1957 года колькасць злучэння складала 7 брытанцаў і 161 афрыканец. У 1958 годзе гамбійская рота расфармавана з-за фінансавых цяжкасцяўHughes and Perfect, p. 74, 80.
Баявы шлях У гады Першай сусветнай вайны гамбійская рота ўдзельнічала ў баях супраць кайзераўскіх войск у Афрыцы. З верасня 1914 года яе байцы змагаліся ў КамерунеGray, p. 485, дзе вясной 1915 года праявілі сябе пры наступленні на Яўндэ. Тут 3 мая гамбійцы паспяхова ўзялі ўмацаванні праціўніка ў ВумбіягасеHaywood and Clarke, p. 148. У снежні 1916 года рота накіравана ў Германскую Усходнюю Афрыку. У жніўні 1917 года ўдзельнічала ў баях на Кілва-Кісіванінскім напрамку, у кастрычніку — бітве пры МахівеHaywood and Clarke, p. 226. У апошнім выпадку гамбійскае падраздзяленне і яго афіцэры змаглі паспяхова адбіць нямецкую атаку ва ўмовах бязладзіцы ў іншых злучэнняхHaywood and Clarke, pp. 230–233.
Усяго за перыяд вайны загінула 9 гамбійцаў.
У Другой сусветнай воінская часць увайшла ў склад 81-й заходнеафрыканскай дывізіі. 1-ы батальён накіраваны ў Брытанскую Індыю, змагаючыся супраць японцаў. 2-і заставаўся ў тыле на працягу ўсяго канфліктуHughes and Perfect, p. 74, 80. У склад злучэння ўваходзяць польскія вайскоўцы.
У студзені 1944 года 1-ы батальён гамбійскага палка адыграў ключавую ролю ў наступленні на даліну Каладан у БірмеHaywood and Clarke, pp. 385–386. У перыяд з 4 па 15 лютага фарміраванне вяло баі ў раёне аднайменнай вёскіHaywood and Clarke, p. 387. 23 лютага батальёну ўдалося фарсіраваць раку Пі-Чаун ля Валагана. Неўзабаве гамбійцаў адправілі ў тыл на адпачынак, але 1 сакавіка японскія войскі пачалі контрнаступленне. Батальён неадкладна перакінуты да ўзгорка Пагада, які патрабавалася ўтрымаць любой цанойHaywood and Clarke, p. 393. 2 сакавіка байцы далі бой праціўніку каля вышыні, але пацярпелі паражэнне і адступіліHaywood and Clarke, p. 394.
5 красавіка гамбійскі полк арганізаваў атаку на японцаў у раёне МізавыHaywood and Clarke, p. 400. Пасля некалькіх адступленняў гамбійцы замацаваліся каля Лабавы, дзе 16-17 мая вялі абарончыя баі. Пазней падраздзяленне перакінута на абарону Маудка. З 26 мая 1-ы батальён гамбійскага палка ўтрымліваў паўночны фланг абароны горадаHaywood and Clarke, p. 406–407. У лістападзе—снежні 1944 года фарміраванне прыняло ўдзел у адваяванні КаладанаHaywood and Clarke, pp. 471–472.
Уніформа Парадная форма палка складалася са страявых шорт колеру хакі з чырвонымі фескамі і пунсовых куртак. Курткі мелі жоўтую акантоўку і чырвоныя паясы. У палявых умовах полк першапачаткова насіў фуражкі, але незадоўга да Другой сусветнай вайны перайшоў на капелюшы. Брытанскія афіцэры першапачаткова насілі коркавыя шлемы, але пазней яны таксама перайшлі на капялюшы.
Камандзіры F. O. Graham (1901—1906)Haywood and Clarke, p. 287 W. C. N. Hastings (1906—1909) R. D. F. Oldman (1909—1910) I. G. Sewell (1910—1911) Herbert Thomas Dobbin (1911—1913) V. B. Thurston (1913—1916) R. Law (1916—1919) H. T. C. Strange (1919—?) T. P. L. Molloy (1932—1938) T. A. Davis (1938—1939) G. Laing (1944)Hamilton, p. 349 Antony Read (1944—1945)
Узнагароды Першая сусветная: Афрыканскі медаль за выдатныя заслугі — сяржант-маёр Эбрыма Джалу, сяржант Самба Бах і радавы Салджэн Сідзібі. Другая сусветная: Ордэн «За выдатныя заслугі» — падпалкоўнік Энтані Рыд, Ваенны крыж — капітан Ян Жалязнік і капітан Дэвід Мантэгю Куксан, Ваенны медаль — капрал Буба Кайта, малодшы капрал Самба Джалоу, малодшы капрал Джалоу Яр’я, радавы Бакары Баян, радавы Камара Кінці, радавы Муса Н’джые і радавы Н’дове Дуду, Ордэн Брытанскай імперыі — маёр Станіслаў Лісецкі, Медаль Брытанскай імперыі — сяржант-маёр Сімба СэлоуHaywood and Clarke, pp. 493–494.
Гл. таксама Гамбія ў Другой сусветнай вайне
Заўвагі
Літаратура Estep, C. J. (2020). The Empire's Smallest Regiment: The Gambia Company of the West African Frontier Force, 1902-1958 (Unpublished master's thesis). University of Calgary, Calgary, AB. Estep, Charles. (2022). The Empire's Smallest Regiment: The Gambia Company of the West African Frontier Force, 1902-1958. Double Dagger Books.
Hamilton, John A. L. (2001). War Bush: 81 (West African) Division in Burma 1943-1945. Norwich: Michael Russell.
Катэгорыя:Гісторыя Гамбіі Катэгорыя:Вялікабрытанія ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне