Элізабэт Дыёр Фол Соу (нар. 1968) — сенегальская юрыст і дзяржаўны дзеяч. Яна была першай жанчынай-пракурорам Сенегала, прызначанай уладамі Рэспублікі ў суд першай інстанцыі ў Сен-Луі у 1976 годзе. Яна з’яўляецца ганаровым прэзідэнтам Асацыяцыі жанчын-юрыстаў.

Біяграфія У 1976 годзе Дыёр Фол Соу была прызначаная пракурорам у Сен-ЛуіPORTRAIT: Me Dior Fall Sow, une pionnière toujours aux aguets , Thiey Dakar, 24 November 2017. Accessed 10 March 2020.. Так яна стала першай жанчынай-пракурорам у гісторыі Сенегала. Яна была нацыянальным дырэктарам па наглядзе за адукацыяй і сацыяльнай абаронай, дырэктарам па юрыдычных пытаннях , юрысконсультам , галоўным генеральным пракурорам Апеляцыйнага суда крымінальнага суда Руанды і кансультантам для Міжнароднага крымінальнага судаDior Fall Sow , ellesolaire.org. Accessed 10 March 2020..

Пасля даследавання, прафінансаванага ЮНІСЕФ, па гарманізацыі сенегальскага заканадаўства ў адпаведнасці з канвенцыямі ААН, Дыёр Фол Соу ўзначаліла каманду юрыстаў, якая распрацавала закон Сенегала 1999 года, які забараняе абразанне жаночых палавых органаў.

З 2001 па 2005 гады Даёр Фол Соу была членам Афрыканскага Камітэта экспертаў па правах і дабрабыту дзяцейFormer Members , ACERWC. Accessed 10 March 2020..

У 2015 годзе яна стала ганаровым прэзідэнтам аб’яднання журналістаў па гендэру і правах чалавека (Network of journalists in Gender and Human Rights). Дыёр Фол Соу выйшла на пенсію ў 2017 годзе.

Працы

The Rights of Children in the African Judicial System' («Правы дзяцей у афрыканскай судовай сістэме»), in E. Verhellen (ed.) Understanding children’s Rights, University of Ghent, 1996.

Катэгорыя:Постаці Сенегала