Каралеўскія пагранічныя сілы Заходняй Афрыкі, КПСЗА () — каланіяльнае воінскае фарміраванне ў Брытанскай Заходняй Афрыцы. У ходзе дэкаланізацыі часці злучэння сталі асновай пры стварэнні армій незалежных Нігерыі, Ганы, Сьера-Леонэ і Гамбіі.
Гісторыя З канца 1890-х па 1900 год брытанскае Упраўленне па справах калоній для размяшчэння гарнізонаў у заходнеафрыканскіх уладаннях прыступіла да фарміравання так званых «пагранічных сіл» («Frontier Force»). Пры іх стварэнні ўлічваўся вопыт рэарганізацыі егіпецкіх часцей, завершаны ў 1897 годзеEkoko, p. 48. Стварэнне воінскіх падраздзяленняў з ліку мясцовага насельніцтва было прадыктавана пагрозай французскай экспансіі. У першую чаргу брытанцы занепакоіліся абаронай Паўночнай Нігерыі, дзе і пачалося стварэнне памежных сіл. Арганізацыяй часцей кіраваў Фрэдэрык ЛугардAdekunle, Julius. (2004) Politics and Society in Nigeria's Middlebelt: Borgu and the Emergence of a Political Identity. Africa World Press, pp. 131-134. .
Баявое хрышчэнне заходнеафрыканскія войскі атрымалі ў Першай сусветнай у ходзе Камерунскай кампаніі 1914—1916 гадоў. Тут пагранічныя сілы атрымалі каштоўны вопыт па вядзенні баявых дзеянняў у цяжкапраходнай мясцовасці пры ўпартым супраціве праціўніка. У далейшым заходнеафрыканцы змагаліся ў Германскай Усходняй Афрыцы.
У інтэрбелум пагранічныя сілы займаліся пытаннямі аховы парадку ў брытанскіх уладанняхMajor R.M. Barnes, page=276, "Military Uniforms of Britain and the Empire", Sphere Books Ltd 1971. У 1928 годзе заходнеафрыканскія часці былі адзначаны на высокім узроўні, атрымаўшы да наймення «Каралеўскія».
З пачаткам Другой сусветнай каланіяльныя сілы былі павялічаныHealy, 279–280. У склад падраздзяленняў КПСЗА ўвайшлі 273 польскія афіцэрыHealy, p. 284. На базе часцей фармуецца 81-я заходнеафрыканская дывізія, якая будзе ўдзельнічаць у Бірманскай кампаніі супраць японцаў, і 82-я, якая змагалася з італьянцамі ва Усходняй Афрыцы.
Уніформа Парадная форма КПСЗА была прадстаўлена мундзірамі колеру хакі, чырвонымі фескамі, пунсовымі безрукаўкамі. Артылерыйскія часці насілі сінія курткі з жоўтымі тасьмамі, а інжынеры — чырвоныя з сіняй тасьмой. Афрыканскіх сяржантаў і прапаршчыкаў адрознівала жоўтая тасьма спераду на кіцелях. Знакам на феске была пальма. У якасці палявога адзення насілі кашулю колеру хакі, шорты з круглай кепкайMajor R.M. Barnes, page 276, "Military Uniforms of Britain and the Empire", Sphere Books Ltd 1971. Брытанскія афіцэры КПСЗА насілі форму колеру хакі з саржы або страявую форму з трапічнымі шлемамі (пазней капелюшы). На хмызняковых капелюшах насілі зялёна-чорную спражку.
Склад Пры фарміраванні ў 1900 годзе ў склад заходнеафрыканскіх сіл уваходзіліGorges (1930):
Полк Залатога Берага: 1 пяхотны батальён і 1 батарэя горнай артылерыі Паўночнанігерыйскі полк: 3 пяхотных батальёна (у тым ліку 1 конны) Паўднёванігерыйскі полк: 2 пяхотных батальёна і 2 батарэі горнай артылерыі Сьералеонскі батальён Гамбійская рота
Да канца Першай сусветнай вайны склад быў наступным:
Полк Залатога Берага: 5 батальёнаў Нігерыйскі полк: 9 батальёнаў Каралеўскі сьералеонскі полк Гамбійскі полк: 2 роты
У гады Другой сусветнай у КПСЗА ўваходзіліHayward & Clark 1964.:
Полк Залатога Берага: 9 батальёнаў Нігерыйскі полк: 14 батальёнаў Сьералеонскі полк: 3 батальёна Гамбійскі полк: 2 батальёны
Заўвагі
Літаратура Gorges, E.H., The Great War in West Africa, Hutchinson & Co. Ltd., London, 1930; Naval & Military Press, Uckfield, 2004: Clifford, Sir Hugh Charles, The Gold Coast Regiment in the East African Campaign, London, John Murray, 1920. Downes, Capt. Walter D., With the Nigerians in German East Africa, London, Methuen & Co. Ltd, 1919. Estep, Charles. The Empire's Smallest Regiment: The Gambia Company of the West African Frontier Force, 1902-1958. Double Dagger Books, 2022. Hanley, G., Monsoon Victory, London, Mayflower, 1969. Hayward, Col. A. & Clarke, Brig. F.A.S., The History of the Royal West African Frontier Force, Aldershot, U.K., Gale and Polden, 1964. Hordern, C., Military Operations East Africa, Volume 1, August 1914 – September 1916, Nashville, Battery Press, with Imperial War Museum, London, 1990 (reprint of 1941 publication). Lunt, J., Imperial Sunset: Frontier Soldiering in the 20th Century, London, Macdonald Futura Publishers, 1981. MacDonald, J.F., The War History of Southern Rhodesia 1939–45, Volume I, Salisbury, Government of Southern Rhodesia, 1947. MacDonald, J.F., The War History of Southern Rhodesia 1939–45, Volume II, Rhodesiana Reprint Library – Silver Series, Volume 11, Bulawayo, Books of Rhodesia, 1976 (reprint of 1947 publication). Military Report on Northern Nigeria, War Office (1908)
Катэгорыя:Ваенная гісторыя Афрыкі Катэгорыя:Вялікабрытанія ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне