Я́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзісна. Працякае ў Браслаўскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці.
Назва На карце XVIII ст. рака з такой назвай пазначаная толькі пасля зніклага на сёння возера Міхалішча, а вышэй за яго гэта рака Нішчыца, што выцякае з возера Нішча (цяпер Багданаўскае).
Гідраграфія Даўжыня ракі 48 км. Плошча вадазбору 564 км², азёрнасць 1 %. Выцякае з Багданаўскага возера на поўдзень, за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Багданова Браслаўскага раёна, цячэ праз возера Янка, у межах паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны па лясной забалочанай мясцовасці, вусце на ўсходняй ускраіне г. п. Шаркаўшчына. Асноўныя прытокі – Янка (справа), Густатка (злева). Даліна трапецападобная (шырыня 100—350 м), у верхнім цячэнні невыразная. Пойма ў верхнім цячэнні вузкая, перарывістая, ніжэй пераважна двухбаковая (шырыня 50–100 м), у нізоўі амаль адсутнічае. Рэчышча ўверх ад вусця на працягу 39 км каналізаванае. У басейне ракі азёры Мілашкаўскае і Азярайцы.
Літаратура
Блакітная кніга Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Н. А. Дзісько і інш. – Мн., 1994. – 222 с.
Катэгорыя:Прытокі Дзісны Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Шаркаўшчынскага раёна