Радзівілішкі С. 80., таксама Радзвілішкіс () — горад у цэнтральнай Літве, адміністрацыйны цэнтр Радзівілішкаўскага раёна Шавельскага павета. Радзівілішкі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.
Гісторыя Упершыню паселішча згадваецца ў 1529 годзе, калі яго заснаваў Крыштаф Радзівіл. Назва пайшла ад прозвішча Радзівілаў, якія валодалі паселішчам з 1529 да 1764 года. У 1687 годзе вялікі князь Ян Сабескі падараваў гораду права мець свой кірмаш. Пасля чумы 1708—1710 гадоў у горадзе зусім не засталося жыхароў.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Радзівілішкі трапілі ў склад Расійскай імперыі. У 1870 годзе праз паселішча прайшла чыгунка Лібава — Рамны, а ў 1873 годзе — Радзівілішкі — Дынабург, пасля чаго Радзівілішкі пачалі хутка развівацца.
З 1918 года Радзівілішкі ў складзе незалежнай Літвы, дзе ў 1923 годзе атрымалі статус горада.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Ёнас Марцінкявічус (1900—1953) — літоўскі пісьменнік.
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі