Калонія і пратэктарат Гамбія () — брытанская каланіяльная адміністрацыя Гамбіі, якая існавала з 1821 па 1965 год. Прадстаўлена двума складнікамі — калоніяй, якая ўключала горад Батэрст (цяпер Банжул) разам з наваколлем, і пратэктаратам, тэрыторыяй уздоўж ракі Гамбія.
Гісторыя Асновай калоніі сталі фарты Джэймс і Батэрст, дзе брытанская прысутнасць была ўстаноўлена ў 1815 і 1816 гадах адпаведна. У раннія перыяды свайго існавання яны знаходзілася ў падпарадкаванні калоніі Сьера-Леонэ. Аднак да 1888 года вылучаны ў самастойную адміністрацыйную адзінку з пастаянна прызначаным губернатарам.
Межы брытанскіх уладанняў былі прадметам спрэчак, паколькі на дадзеную вобласць прэтэндавалі французы, жадаючы далучыць яе да французскага Сенегалу. Акрамя таго, брытанскі ўрад неаднаразова спрабаваў абмяняць гамбійскія землі з Францыяй на іншыя тэрыторыі, напрыклад, у вярхоўях ракі НігерThomas Pakenham (1991), The Scramble for Africa. London: Abacus. p. 675. У 1889 годзе Францыя і Вялікабрытанія ўсталявалі мяжу на ўзроўні 10 км (6,2 мілі) на поўнач і поўдзень ад ракі і на ўсход да Ярбутэнды, самай далёкай суднаходнай кропкі на ГамбііAtlas Obscura.
У 1965 годзе Гамбія стала незалежнай дзяржавай у рамках Садружнасці НацыйThe Gambia Independence Act 1964, c. 93.
Палітыка Упраўленнем калоніі займаўся губернатар і яго адміністрацыя, у якую ўваходзілі генеральны пракурор, старшы медыцынскі супрацоўнік, мытны кантралёр і дырэктар грамадскіх работ. Існавала два савета, кожны з якіх адказваў за выканаўчую і заканадаўчыя ўлады адпаведна.
У 1960 годзе ў Гамбіі прынята свая Канстытуцыя, на падставе якога ў краіне з’явіўся парламент — Палата прадстаўнікоў. 19 дэпутатаў абіраліся шляхам галасавання ўсяго насельніцтва, 8 — толькі правадырамі.
У гэты ж перыяд, канец 50-х і пачатак 60-х, адбываецца фарміраванне першых палітычных партый — «Аб’яднаная партыя» і «Народна-прагрэсіўная партыя».
Воінскія часці
У 1901 годзе ў складзе Каралеўскіх пагранічных сіл Заходняй Афрыкі сфарміравана гамбійская рота, якая ў 1940—1945 гг. дзейнічала як полк. Падраздзяленне ўдзельнічала ў абедзвюх сусветных войнах.
Эканоміка
Сельская гаспадарка Эканоміка Гамбіі, як і іншых афрыканскіх калоній таго часу, была заснавана на сельскай гаспадарцы. Амаль увесь экспарт складаў арахіс, што зрабіла краіну эканамічна ўразлівай.
Былі зроблены спробы павялічыць вытворчасць іншых тавараў. Карпарацыя каланіяльнага развіцця распрацавала праграму па птушкагадоўлі. Мэтай праекта стала вытворчасць дваццаці мільёнаў яйкаў і аднаго мільёна фунтаў раздзеленай птушкі ў год. Аднак рэалізаваць задуманае не атрымалася, паколькі тыф знішчыў большую частку курынага пагалоўя, што выклікала крытыку ў адрас карпарацыі.
Транспарт Рака Гамбія была асноўным маршрутам суднаходства і транспарту ўнутры краіны з портам у горадзе Батэрст. Дарожная сетка была сканцэнтравана вакол сталіцы, а астатнія раёны ў асноўным звязаны грунтавымі дарогамі.
Адзіны аэрапорт знаходзіўся ў Юндумэ. Ён пабудаваны падчас Другой сусветнай вайны. У пасляваенны час паветраная гавань выкарыстоўвалася для пасажырскіх рэйсаў British South American Airways і British Overseas Airways Corporation.
Заўвагі
Спасылкі Britishempire.co.uk: Gambia Worldstatesmen.org: Gambia
Катэгорыя:Каланіяльная Афрыка Катэгорыя:Былыя калоніі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гісторыя Гамбіі