Падчас Другой сусветнай вайны (1939–1945) Гамбія ўваходзіла ў склад Брытанскай імперыі як калонія і пратэктарат. У баявых дзеяннях ад краіны ўдзельнічаў адзін полк Каралеўскіх заходнеафрыканскіх пагранічных войск.
Гісторыя З пачаткам вайны ў калоніі сфарміраваны атрады мясцовай самаабароны.
Пасля падзення Францыі ў 1940 годзе сусед Гамбіі Сенегал далучыўся да пранямецкага рэжыму Вішы. У верасні саюзнікі паспрабавалі захапіць яго, але былі разбіты ў бітве пры Дакары. Правал аперацыі стварыў рызыку ўварвання краін Восі ў ГамбіюHughes and Perfect, p. 223. Аднак, бо краіна не была важным брытанскім уладаннем, яе захоп не нанёс бы значнай шкоды, таму ў Лондане не хваляваліся за магчымую яе страту. Аднак брытанцы ўсё ж распрацавалі планы на выпадак нападу, які ўключаў і схему эвакуацыіMargesson, David. "General Staff Appreciation on Africa" (9 June 1941) [Textual record]. Private Office Papers of Sir Anthony Eden, Secretary of State for Foreign Affairs, ID: FO 954/1A/59. Kew, Richmond, Surrey, United Kingdom: The National Archives.. Пры ўсім гэтым Гамбія мела некаторую каштоўнасць як пункт запраўкі для ваенных караблёў малой далёкасці, якія не маглі дасягнуць Фрытаўна"1. "LUSTRE" OPERATION. 2. DEFENCE GAMBIA. Letter from CNS to VCIGS - Annex I. 3...." (16 March 1941) [Textual record]. War Cabinet and Cabinet: Chiefs of Staff Committee: Minutes, ID: CAB 79/9/52. Kew, Richmond, Surrey, United Kingdom: The National Archives..
У гэты ж час пачалося нарошчванне каланіяльных воінскіх часцей, у межах чаго гамбійская рота павялічана да палка. Было сфарміравана 2 батальёны. 2-і батальён увесь перыяд вайны знаходзіўся ў тыле, а 1-ы з 1943 года ваяваў у БірмеHughes and Perfect, p. 80.
З красавіка 1941 да мая 1942 года ў калоніі размяшчаўся 55-ы шпіталь агульнага профілю. Далей, да мая 1943-га, тут дзейнічаў 40-ы шпіталь, а са студзеня 1945 года да студзеня 1946 — 55-ы. У Гамбіі знаходзілася місія Камітэта Чырвонага Крыжа, якая аказвала дапамогу брытанскім салдатам, захопленым у палон ва Французскай Заходняй Афрыцы.
У 1943 годзе прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт неведаў калонію. Ён быў узрушаны беднасцю, з якой сутыкнуўся ў Батэрсце, сталіцы Гамбіі, і гэты досвед спрыяў росту антыпатыі амерыканскага лідара да Брытанскай імперыі.
Авіябазы У сакавіку 1941 года ў Батэрсце пабудавана авіябаза. Тут базіравалася 95-я эскадрылля (сакавік 1941—сакавік 1943), якая лятала на патрульных бамбардзіроўшчыках Short Sunderland. У ліпені 1941 года ў складзе часці сфарміравана знішчальнае крыло на Hawker Hurricane. У кастрычніку 1941 год воінскае фарміраванне пераўтворана ў 128-ю эскадрыллю.
На іншым аэрадроме, Юндум, базіравалася 200-я эскадрылля. Тут таксама размяшчаліся 82-я, 128-я і 541-я эскадрыллі, а таксама штаб 295-га крыла. Гэты аб’ект цяпер служыць міжнародным аэрапортам Банжула.
11 лістапада 1943 года самалёт Catalina IB з добраахвотніцкага рэзерву Каралеўскіх ВПС з бартавым нумарам FP122 зваліўся ў раку пры заходзе на пасадку ў Батэрсце. Усе пяць членаў экіпажа загінулі.
Спадчына У Гамбіі зараз знаходзяцца Фахарскія вайсковыя могілкі, якія падтрымліваюцца Камісіяй па ваенных пахаваннях Садружнасці. Тут знаходзяцца 203 пахаванні вайскоўцаў з розных куткоў Брытанскай імперыі, якія загінулі ў гады вайны. Чатыры пахаванні неапазнаны.
Заўвагі
Літаратура
Катэгорыя:Другая сусветная вайна паводле краін Катэгорыя:Гісторыя Гамбіі