Мемфіскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Мемфіс у штаце Тэнесі.
Гісторыя Вучэльня была заснавана 10 верасня 1912 года як Заходне-Тэнесійская дзяржаўная нармальная школа. У 1941 годзе яна была перайменавана ў Мемфіскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1959 годзе ва ўніверсітэт былі залічаны першыя афраамерыканскія студэнты. Цяперашнюю назву ўніверсітэт атрымаў у 1994 годзе.
Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу і эканомікі Каледж камунікацый і выяўленчага мастацтва Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж прафесійных і вольных даследаванняў Каледж медсястрынства Школа гасціннасці і курортнага менеджменту Школа камунікатыўных навук і расстройстваў Школа права Школа аспірантуры Школа грамадскага здароўя Школа музыкі Ганаровы каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэнесі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэнесі