Пасольства Беларусі ў Чэхіі (Пасольства Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы, ) — дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Чэхіі. Размешчана ў Празе па вуліцы Садкі, 626/17 (Sádky 626/17).

Гісторыя Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Чэшскай Рэспублікай устаноўлены 5 студзеня 1993 года. З мэтай актывізацыі беларуска-чэшскіх адносін як у палітычнай, так і гандлёва-эканамічнай сферах у 1994 годзе Беларусь і Чэхія адкрылі пасольствы ў Празе і Мінску.

У 2006 годзе ў пасольства Беларусі ў Празе не пусцілі былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела, які браў удзел у заснаванні грамадскага аб’яднання «Грамадзянская Беларусь» у 2005 годзе.

22 кастрычніка 2015 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы Курдзюкоў В. М. уручыў Даверчыя граматы Прэзідэнту Чэшскай Рэспублікі М. Земану.

У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года на ўчастку 115, створаным пры пасольстве, паводле афіцыйных вынікаў з вялікім адрывам перамагла Святлана Ціханоўская. 20 верасня 2021 года ўказам Лукашэнкі Валерый Курдзюкоў вызвалены быў вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы.

Надзвычайныя і Паўнамоцныя Амбасадары Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы 1994—1994 — Міхаіл Апанасавіч Марыніч 1995—1997 — Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў 1997—2002 — Уладзімір Пятровіч Бельскі 2010—2015 — Васіль Міхайлавіч Марковіч 2015—2021 — Валерый Мікалаевіч Курдзюкоў

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Беларуска-чэшскія адносіны Чэхія Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Прагі Катэгорыя:1994 год у Беларусі Катэгорыя:1994 год у Празе