Чопі (саманазва Bacopi) — усходнеафрыканскі народ. Насяляе поўдзень Мазамбіка. Агульная колькасць (2023 г.) — 1 156 000 чалавекChopi in Mozambique.
Чопі маюць агульнае паходжанне з тонга. З XVI ст. яны падтрымлівалі шчыльныя сувязі з партугальцамі, з'яўляліся гандлёвымі пасрэднікамі паміж імі і народамі ўнутраных раёнаў Афрыкі, служылі ў партугальскіх узброеных фарміраваннях. У 1895 г. партугальцы дапамаглі чопі адбіць напад войска нгоні і тсонга.
Галоўнымі заняткамі здаўна былі ручное земляробства і рыбалоўства. Пасрэдніцкі гандаль знаходзіўся ў руках родавых правадыроў, улада якіх перадавалася па спадчыне. У нашы дні значная частка чопі жыве ў гарадах, працуе ў промысловасці і сферы у сферы абслугоўвання.
Большасць вернікаў спавядае каталіцызм. Тым не меней, захавалася вера ў чарадзейства, духаў продкаў і прыроды.
Культура чопі адметна сваім музычным мастацтвам, асабліва тымбіла, ксілафонавымі аркестрамі, дзе галоўную ролю адыгрывае драўляны музычны інструмент мвенджэ. У склад аркестра звычайна ўваходзяць ад 5 да 30 музыкантаў рознага полу і ўзросту.
Спасылкі Documenting the Chopi people's connection to nature Music at heart: Timbila Orchestra of the Chopi people Sara Morais Os tempos do M’saho: práticas de construção de memória e processo de patrimonialização em Moçambique Brian Hogan LOCATING THE CHOPI XYLOPHONE ENSEMBLES OF SOUTHERN MOZAMBIQUE
Катэгорыя:Народы банту Катэгорыя:Народы Мазамбіка