Беатрыс Адад Мая (; нар. года, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільская прафесійная тэнісістка; фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2022) разам з Ганнай Данілінай; пераможца сямі турніраў WTA (з іх тры ў адзіночным разрадзе).

Агульная інфармацыя Беатрыс пачала займацца тэнісам ва ўзросце пяці гадоў. Валодае двухручным ударам злева з рабочай рукі.

Спартыўная кар’ера У юніёрскім рэйтынгу Адад Мая дасягнула максімальна 15-га месца. Першы тытул у дарослай кар’еры выйграла ў 2010 годзе на парным 10-тысячніку з цыклу ITF. Першы падобны турнір у адзіночным разрадзе выйграла ў кастрычніку 2011 года. У лютым 2012 года Беатрыс згуляла першы матч за зборную Бразіліі ў розыгрышы Кубка Федэрацыі. У лютым 2013 года адбыўся яе дэбют у асноўных спаборніцтвах WTA-тура, калі Адад атрымала спецыяльнае запрашэнне на турнір у Фларыянопалісе. У лютым 2015 года яна на яшчэ адным турніры ў Бразіліі — у Рыа-дэ-Жанэйра ўпершыню прайшла ў чвэрцьфінал узроўню WTA-тура. У красавіку таго ж года ў пары з суайчынніцай Паулай Крысцінай Гансалвес яна выйграла першы тытул у туры на парных спаборніцтвах у Багаце. У лістападзе 2016 года Адад Мая выйграла запар два 50-тысячнікі з цыклу ITF, што праводзіліся ў ЗША.

Допінгавы скандал У ліпені 2019 года Адад Мая была адхілена ад спаборніцтваў. Яе допінг-проба, узятая падчас спаборніцтваў у Багаце, дала станоўчы вынік. У мачы бразільянкі былі знойдзены селектыўныя мадулятары андрагенных рэцэптараў, якія забаронены WADA.

Вяртанне пасля дыскваліфікацыі Вяртанне на корт адбылося праз год. У верасні 2020 года Адад Мая згуляла на 25-тысячніку ITF у Партугаліі і змагла выйграць яго. Восенню яна ў цэлым выйграла чатыры тытулы на невялікіх турнірах з цыклу ITF. У верасні 2021 года бразільянка выйграла два тытулы на 60-тысячніках ITF, якія праводзіліся ў Швейцарыі.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў ГодАдзіночнырэйтынгПарнырэйтынг 2022 15 13 2021 82 481 2020 358 588 2019 120 271 2018 184 244 2017 65 106 2016 211 477 2015 198 121 2014 335 349 2013 288 361 2012 582 819 2011 746 714

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Тэнісісткі Бразіліі Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года Катэгорыя:Тэнісісты, дыскваліфікаваныя за парушэнне антыдопінгавых правіл