Phragmatobia fuliginosa — від матылькоў з сямейства .

Распаўсюджанне Распаўсюджаны на большай частцы Еўропы, Паўночнай Афрыкі, Расіі, Сярэдняй Азіі і Тыбету. Ён таксама прысутнічае на поўначы Паўночнай Амерыкі. Засяляе вільготныя адкрытыя лясы і лугі, змешаныя лісцевыя лясы на нізкіх вышынях, адкрытыя лугі або прэрыі і сельскагаспадарчыя ўгоддзі на нізкіх вышынях.

Апісанне Даўжыня пярэдняга крыла — 12-18 мм. Размах крылаў — 30-35 мм. Пярэднія крылы вар’іруюць па афарбоўцы ад насычанага каштанавага да цьмянага шаравата-карычневага, з двума чорнымі дыскальнымі кропкамі. Заднія крылы ружавата-чырвоныя, з двума чорнымі дыскальнымі кропкамі і плямамі ля вонкавага краю. У асобнікаў з шараватымі пярэднімі крыламі, якія жывуць часцей на поўначы, у аснове задняга крыла размяшчаецца маленькая ружовая пляма. Брушка таксама чырвонае з чорнымі плямамі.

Спосаб жыцця Лёт імага з сярэдзіны красавіка да кастрычніка. Від мае два ці тры пакаленні ў год і зімуе як палаваспелы вусень, схаваўшыся пад расліннасцю ў зямлі. Харчуецца вусень рознымі раслінамі.

Падвіды Вылучаюць такія падвідыLepiforumMarkku Savela Lepidoptera and some other life forms:

Phragmatobia fuliginosa borealis (Staudinger, 1871). Распаўсюджаны ў Шатландыі і паўночных рэгіёнах Еўропы і Азіі. Phragmatobia fuliginosa melitensis (O. Bang-Haas, 1927) (Мальта). Phragmatobia fuliginosa paghmani (Lének, 1966) (Закаўказзе: Азербайджан; Іран; паўночны Ірак; Афганістан; Цэнтральная Азія; паўднёвы Казахстан; Кітай: заходні Сіньцзян). Phragmatobia fuliginosa pulverulenta (Alphéraky, 1889) (Кітай, паўднёва-ўсходні Казахстан). Phragmatobia fuliginosa rubricosa (Harris, 1841) (Паўночная Амерыка). Phragmatobia fuliginosa taurica (Daniel, 1970) (Блізкі Усход).

Катэгорыя:Насякомыя Азіі Катэгорыя:Насякомыя Еўропы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Мядзведзіцы