Панцырнікавыя (Lepisosteidae) — сямейства ганоідных рыб, адзінае ў атрадзе панцырнікападобных.
Апісанне Даўжыня звычайна ад 75 см да 3-4 м, маса можа дасягаць 150 кг і больш. Цела падоўжанае, пакрыта масіўнай рамбічнай ганоіднай луской, якая ўтварае панцыр (адсюль назва). Сківіцы выцягнутагай пысы (нагадвае рыла кайманаў) з магутнымі зубамі канічнай формы. Восевы шкілет цалкам акасцянелы, пярэдні канец пазванкоў выпуклы, задні — увагнуты. На галаве ёсць масіўныя накладныя косці пакрытыя трывалым эмалепдобным слоем. Промняў жабернай перапонкі — 3. Спінны і анальны плаўнікі кароткія, адсунуты да хваставога плаўніка. Унутры верхняй лопасці хваставога плаўніка працягваецца восевы шкілет (гетэрацэркальны плаўнік).
Сценкі ячэістага плавальнага пузыра, злучанага з глоткай, пранізаны крывяноснымі сасудамі, што дазваляе рыбінам, якія жывуць у вадзе з нізкай канцэнтрацыяй кіслароду, выкарыстоўваць для дыхання атмасферны кісларод. У кішачніку маецца недаразвіты спіральны клапан.
Пашырэнне Вядомыя з позняга мелу. Налічваецца 7 сучасных відаў. Жывуць у прэсных вадаёмах Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі (ад Вялікіх азёр да Коста-Рыкі, на в. Куба); некаторыя віды заходзяць у саланаватыя і марскія воды.
Сустракаюцца звычайна ў мелкаводных раёнах з густой расліннасцю.
Асаблівасці біялогіі Асноўная пажыва — рыба; здабычу падсцерагаюць у схованцы і даганяюць у рэзкім кідку. Могуць працяглы час ляжаць нерухома ў тоўшчы вады ці на яе паверхні.
Нераст у прэсных водах на мелкаводдзі.
Промысел Прамысловага значэння не маюць.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Панцырнікападобныя