Чы́лва () — прэснаводнае возера на поўдні Малаві. Па ўсходняму берагу праходзіць мяжа з Мазамбікам. Адкрыта ў 1859 годзе шатландскім падарожнікам Д. Лівінгстанам.
Асаблівасці Плошча паверхні — 1750 км² (разам з навакольнымі балотамі і зараснікамі, адкрытая паверхня — 648 км²). Найбольшая глыбіня — каля 2,7 м. Плошча вадазбору — 1750 км². Найбольшая даўжыня ў сухі сезон — 60 км, шырыня — 40 км.
Возера ўяўляе сабой замкнёную сістэму, якая жывіцца некалькімі рэкамі, але не мае сцёку. Плошча водна-балотных угоддзяў дасягае 230 000 га. Яго воды насяляе некалькі відаў рыб. На возеры і водна-балотных угоддзях налічваецца каля 354 000 птушак 164 відаў, 43 з якіх спыняюцца тут сезонна.
Эканоміка Мясцовасць вакол Чылвы шчыльна населена, да 164 чалавек на 1 км². Возера выкарыстоўваецца для рыбалоўства на працягу года, на берагах вырошчваюць кукурузу і рыс.
Ахова У 1996 г. водна-балотныя ўгоддзі Чылвы былі прызнаны маючымі міжнароднае значэнне згодна Рамсарскай канвенцыі, у 2011 г. унесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі Lake Chilwa Wetland Lake Chilwa — World Lake Database
Катэгорыя:Азёры Малаві