Ваенна-прамысловы комплекс СССР — сукупнасць усіх відаў ваеннай вытворчасці ў СССР.

Гісторыя Савецкі ВПК ствараўся ў 1920—1930-я гады на базе пабудаваных раней абаронных прадпрыемстваў. Як пастаянна дзеючая сістэма ўзаемасувязяў суб’ектаў эканамічнай і сацыяльна-палітычнай структуры сфармаваўся ў пасляваенныя гады, ва ўмовах Халоднай вайны.

Найвышэйшы пік мілітарызацыі савецкай эканомікі прыйшоўся на гады Вялікай Айчыннай вайны. У другой палове 40-х і ў пачатку 50-х пачалося скарачэнне аб’ёмаў ваеннай вытворчасці, асабліва самалётаў і танкаў. Такая тэндэнцыя захавалася і ў наступныя гады, калі ўзмацніўся ўплыў М. Хрушчова ў вышэйшым кіраўніцтве. На мяжы 50-х і 60-х савецкія ўлады рэфармавалі ваенна-прамысловы сектар, што прывяло да дэцэнтралізацыі і ўсталявання сувязяў паміж абароннымі і грамадзянскімі прадпрыемствамі, пашырэнню геаграфічных і сацыяльных рамак савецкага ВПК. З 1964 года пачаўся адваротны працэс: узмацнена роля цэнтралізаванага планавага пачатку ў кіраванні, арганізавана кансалідацыя прадпрыемстваў ваеннага профілю ў цэнтралізаваныя бюракратычныя галіновыя міністэрствы.

Эканамічная структура ВПК фактычна стала апорнай канструкцыяй усёй сацыяльна-эканамічнай сістэмы СССР. Па даных на канец 80-х гадоў, прадпрыемствы ВПК выраблялі 20-25% валавога ўнутранага прадукту (ВУП), паглынаючы ільвіную долю рэсурсаў краіны. У гэтым сектары былі сканцэнтраваны лепшыя навукова-тэхнічныя распрацоўкі і кадры: да 3/4 усіх навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ. Прадпрыемствы абароннага комплексу выраблялі вялікую частку грамадзянскай прадукцыіБыстрова И. В. Военно-промышленный комплекс в экономике СССР в годы холодной войны. — М.: ИРИ РАН, 2000. — С. 3. — 359 с..

Да пачатку 80-х гадоў СССР стаў першым у свеце пастаўшчыком узбраенняў (па аб’ёме паставак), апярэдзіўшы ЗША. Савецкі ВПК выйшаў за рамкі адной дзяржавы, ператварыўшыся ў найважную сілу ў сусветнай эканоміцы і міжнародных адносінах.

Напрамкі Савецкія абаронныя прадпрыемствы выраблялі наступную прадукцыю: Ваенная авіяцыя. Асноўныя цэнтры — Масква і Падмаскоўе. Найбольш вядомая прадукцыя — самалёты серый МіГ, Су, Ту, Як, Ан і верталёты серый Ка і Мі. Ракетна-касмічная тэхніка. Асноўныя цэнтры — Масква, Падмаскоўе, Міяс і Жалезнагорск. Найбольш вядомая прадукцыя — балістычныя ракеты для «Топаль-М». Артылерыйскія сістэмы. Асноўныя цэнтры — Валгаград, Перм, Екацерынбург, Падольск, Ніжні Ноўгарад. Найбольш вядомая прадукцыя — «Град», «Ураган», «Смерч». Стралковая зброя. Асноўныя цэнтры — Іжэўск і Тула. Найбольш вядомая прадукцыя — Аўтамат Калашнікава. Бранятанкавая тэхніка. Асноўныя цэнтры — Валгаград, Харкаў, Омск, Ніжні Тагіл, Арзамас. Найбольш вядомая прадукцыя — Т-72. Ваенныя караблі. Асноўныя цэнтры — Санкт-Пецярбург, Ніжні Ноўгарад, Камсамольск-на-Амуры. Боепрыпасы. Асноўныя цэнтры — Паволжа, Заходняя Сібір, Урал. Таксама выпускалася хімічная і ядзерная зброя.

Крыніцы

Літаратура Быстрова И. В. Военно-промышленный комплекс в экономике СССР в годы холодной войны. — М.: ИРИ РАН, 2000. — С. 3. — 359 с.

Катэгорыя:Абаронная прамысловасць Катэгорыя:Эканоміка СССР