Універсітэт імя Джорджа Мэйсана () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Фэрфакс у штаце Вірджынія.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў першапачаткова заснаваны ў 1949 годзе як рэгіянальнае аддзяленне Вірджынскага ўніверсітэта ў Паўночнай Вірджыніі. Названая ў гонар бацькі-заснавальніка ЗША Джорджа Мэйсана ў 1959 годзе, вучэльня стала незалежным універсітэтам у 1972 годзе. З тых часоў вучэльня ператварылася ў буйнейшы дзяржаўны ўніверсітэт у Вірджыніі.
Універсітэт кіруе чатырма кампусамі ў Вірджыніі, якія знаходзяцца ў акругах Фэрфакс, Арлінгтан, Фронт-Роял і Прынс-Уільям. Ён таксама кіруе канферэнц-цэнтрам у Лортане і міжнародным кампусам у Інчхоне, Паўднёвая Карэя. Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Фэрфаксе, штат Вірджынія.
Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Два прафесара ўніверсітэта, Джэймс М. Бьюкенен ў 1986 годзе і Вернан Л. Сміт у 2002 годзе, былі ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па эканоміцы.
Структура Школа права Школа міру і вырашэння канфліктаў Каледж адукацыі і развіцця чалавека Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук Каледж гуманітарных і сацыяльных навук Каледж грамадскага здароўя Каледж прыродазнаўчых навук Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў Школа палітыкі і дзяржаўнага кіравання Школа бізнесу
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Вірджынія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Вірджыніі