Laravel — гэта свабодны вэб-фрэймворк PHP з адкрытым зыходным кодам, створаны Тэйларам Отвэлам і прызначаны для распрацоўкі вэб-праграм па архітэктурным шаблоне «model–view–controller» (MVC) на аснове Symfony. Сярод асаблівасцяў Laravel — модульная сістэма пакавання з адмысловым мэнэджарам залежнасцяў, розныя спосабы доступу да рэляцыйных баз даных, утыліты, якія дапамагаюць разгортваць і суправаджаць вэб-праграмы. Мае арыентацыю на сінтаксічны цукар.
Зыходны код Laravel размешчаны на GitHub і ліцэнзуецца на ўмовах ліцэнзіі MIT.
Гісторыя Тэйлар Отвэл стварыў Laravel як спробу прапанаваць больш дасканалую альтэрнатыву фрэймворку CodeIgniter, які не валодаў некаторымі магчымасцямі, напрыклад убудаванай падтрымкай аўтэнтыфікацыі і аўтарызацыі карыстальнікаў. Першая бэта-версія Laravel была выпушчана 9 чэрвеня 2011 года, а затым у тым жа месяцы быў выпушчаны рэліз Laravel 1. Laravel 1 меў убудаваную падтрымку аўтэнтыфікацыі, лакалізацыі, мадэляў, уяўленняў, сесій, маршрутызацыі і іншых механізмаў, але не меў падтрымкі кантролераў, што не дазваляла яму быць сапраўдным MVC-фрэймворкам.
Гісторыя выпускаў Версіі з абазначэннем LTS падтрымліваліся выпраўленнямі памылак на працягу 2 гадоў і абнаўленнямі бяспекі на працягу 3 гадоў. Іншыя версіі падтрымліваліся выпраўленнямі памылак на працягу 6 месяцаў і абнаўленнямі бяспекі на працягу 1 года. Пачынаючы з версіі 8, асноўныя версіі выходзяць штогод, а тэрміны падтрымкі складаюць: выпраўленні памылак на працягу 18 месяцаў і абнаўленні бяспекі на працягу 2 гадоў для ўсіх версій. Для дадатковых бібліятэк выпраўленне памылак робіцца толькі ў апошняй асноўнай версіі. +ВерсіяДата выхадуВерсія PHPЧэрвень 2011Верасень 201122 лютага 201227 сакавіка 201222 мая 201228 мая 2013≥ 5.3.012 снежня 2013≥ 5.3.01 чэрвеня 2014≥ 5.4.04 лютага 2015≥ 5.4.09 чэрвеня 2015≥ 5.5.921 снежня 2015≥ 5.5.923 жніўня 2016≥ 5.6.424 студзеня 2017≥ 5.6.430 жніўня 2017≥ 7.0.07 лютага 2018≥ 7.1.34 верасня 2018≥ 7.1.326 лютага 2019≥ 7.1.33 верасня 20197.2 — 8.03 сакавіка 20207.2 — 8.08 верасня 20207.3 — 8.18 лютага 20228.0 — 8.114 лютага 2023≥ 8.11 квартал 2024≥ 8.2
Канферэнцыі
Laracon — гэта афіцыйная канферэнцыя Laravel, прысвечаная фрэймворку Laravel, яго развіццю, выкарыстанню і агульным пытанням распрацоўкі праграмнага забеспячэння. У мінулым Laracon праводзіўся ў ЗША, Еўропе і ў Інтэрнэце. Як правіла, канферэнцыя праводзіцца ў ЗША і Еўропе штогод. 2017 год стаў першым годам, калі Laracon праводзіўся толькі ў рэжыме анлайн. 2018 год стаў першым годам правядзення Laracon у Аўстраліі. Кожны год у канферэнцыі розныя фундатары і арганізатары, але асноўнымі арганізатарамі звычайна выступаюць кампаніі Laravel, Laravel News і UserScape.
У той час, як шматлікія канферэнцыі Laracon з’яўляюцца афіцыйнымі, шэраг іншых канферэнцый праводзіцца пад назвай Laravel Live. У цяперашні час штогод праводзяцца канферэнцыі Laravel Live UK і Laravel Live India. Хоць гэтыя канферэнцыі не з’яўляюцца афіцыйнымі, яны маюць дазвол Тэйлара Отвэла на выкарыстанне назвы Laravel.
Гл. таксама Vue.js, фронтэнд-фрэймворк, які па змаўчанні пастаўляецца ў складзе Laravel
Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй MIT Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на PHP