Vite (, гучыць як «віт») — сервер лакальнай распрацоўкі, створаны заснавальнікам Vue.js Эванам Ю. Па змоўчанні выкарыстоўваецца ў Vue і для шаблонаў React праектаў. Падтрымлівае TypeScript і JSX.

Ён адсочвае файлы падчас іх рэдагавання, і пры захаванні файла вэб-браўзэр перазагружае рэдагуемы код з дапамогай працэсу, званага «Hot Module Replacement» (HMR). HMR працуе шляхам простай перазагрузкі пэўнага змененага файла з выкарыстаннем модуляў ES6 (ESM) замест перакампілявання ўсёй праграмы.

Vite забяспечвае ўбудаваную падтрымку рэндэрынгу на баку сервера (SSR). Па змаўчанні ён працуе з партом TCP 5173. Можна наладзіць Vite на абслугоўванне змесціва па пратаколе HTTPS і перадачу запытаў (у тым ліку WebSocket) на ўнутраны вэб-сервер (напрыклад Apache HTTP Server, ці lighttpd).

Гл. таксама Vue.js Зноскі

Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй MIT Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2020 годзе