Мустафа Тамбур (; нар. 24 ліпеня 1982) — лідар адной з фракцый групоўкі «Вызваленчы рух Судана».

Біяграфія Нарадзіўся ў дарфурскім горадзе Залінгея. Вывучаў права ва Універсітэце Аль-Нілейн. Далучыўся да антыўрадавай групоўкі «Вызваленчы рух Судана» (ВРС).

2 верасня 2017 года недалёка ад Залінгеі на Тамбура напала банда з сямі чалавек на чале з двума лейтэнантамі, адзін з якіх быў байцом Сіл аператыўнай падтрымкі (САП). Пры нападзе былі параненыя маці, брат і сястра баевіка.

У 2018 годзе разам са сваімі прыхільнікамі стварыў уласную фракцыю і аддзяліўся ад ВРС. У 2020 годзе фракцыя Тамбура падпісала з урадам мірнае пагадненне і прыпыніла баявыя дзеянні супраць афіцыйнага Хартума. У 2022 годзе ён выступіў з ініцыятывай па прымірэнні грамадства, каб спыніць канфлікт у Дарфуры.

8 мая 2023 года падчас канфлікту паміж урадам і САП дом Тамбура ў Хартуме быў атакаваны. 17 ліпеня мяцежнікі забілі аднаго з яго братоў. 31 ліпеня фракцыя Тамбура заявіла, што падтрымае ўлады ў барацьбе з САП.

Крыніцы

Катэгорыя:Дарфурскі канфлікт Катэгорыя:Постаці трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане