Вайна за незалежнасць Намібіі альбо Паўднёваафрыканская памежная вайна — узброены канфлікт паміж Паўднева-Афрыканскай Рэспублікай і сепаратыстамі Паўднёва-Заходняй Афрыкі. Падзеі былі цесна звязаны з грамадзянскай вайной у Анголе.
Ход падзей У 1966 г. пачынаюцца ўзброеныя сутыкненні паміж і арміяй ПАР.
Баявое крыло арганізацыі — — стварала свае базы не ўнутры краіны, а спачатку ў Замбіі, а пазней у Анголе. Адсутнасць апорных пунктаў на тэрыторыі паўднёва-заходняй Афрыкі не давала магчымасці шырокага манеўру па ўнутраным аперацыйным лініям, партызанскія атрады не мелі тылавой падтрымкі. Тым не менш, іх актыўнасць на працягу ўсяго канфлікту была вельмі высокай. Яны атакавалі базы праціўніка, стратэгічныя аб’екты – індустрыяльныя комплексы, масты, чыгункі і аўтатрасы. Дапамогу паўстанцам аказвалі СССР, ГДР, Паўночная Карэя і іншыя сацыялістычныя краіны. Баевікі праходзілі падрыхтоўку ў Пэрэвальнэ (Крым), а з 1976 г. савецкія ваенныя спецыялісты трэніравалі іх у Анголе. 75% узбраенняў народна-вызваленчай арміі былі савецкай вытворчасці.
На працягу амаль дзесяці гадоў паўднёваафрыканскія войскі атрымалі выдатную магчымасць адпрацаваць сваю сістэму контрпаўстанцкай і контрпартызанскай вайны, многае бралася з вопыту партугальскага і радэзійскага спецназаў. Усё гэта выкарыстоўвалася пры фарміраванні часцей СпП. Гэтыя фарміраванні гулялі вядучую ролю ў барацьбе з народна-вызваленчай арміяй.
Вырашальнай кампаніяй вайны стала бітва пры Куіта-Кванавале на ангольскай тэрыторыі. У Анголе ў той час вялася свая вайна паміж прасавецкай групоўкай МПЛА і апазіцыйнай арганізацыяй УНІТА. У краіну былі ўведзены паўднёваафрыканскія часці, якія ставілі сваёй мэтай перашкодзіць народна-вызваленчай армііKanet, Roger. The Soviet Union, Eastern Europe, and the Third World (англ.). — Cambridge University Press, 1987. — P. 44—46. — ISBN 978-0-521-34459-3.. У чэрвені 1988 года, пасля завяршэння баёў за горад, войскі ПАР пакінулі Анголу.
У ходзе наступных перамоў урад ПАР пагадзіўся вывесці свае войскі з Намібіі і даць ёй незалежнасць. 21 сакавіка 1990 г. у прысутнасці Генеральнага сакратара ААН і прэзідэнта ПАР была абвешчана незалежнасць краіны.
Крыніцы
Літаратура
Намібія Катэгорыя:Гісторыя Намібіі Катэгорыя:Войны ПАР Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Анголе