Ала́дкі — традыцыйны беларускі мучны выраб.
Пшанічную муку (вышэйшых гатункаў) замешваюць на заквасцы, разведзенай малаком, сыраквашай або сыроваткай. У цеста дадаюць яйкі, масла, соду або дрожджы. Пякуць на змазанай тлушчам патэльні ў гарачым духу печы.
Гатовыя аладкі мажуць маслам, мачаюць у тук, смятану або варэнне, даўней палівалі цёртым макам (найчасцей на Каляды).
Пашыраны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. На Палессі аладкамі называлі бліны з таркаванай бульбы.
Літаратура
Катэгорыя:Славянская кухня Катэгорыя:Хлебабулачныя вырабы Катэгорыя:Руская кухня Катэгорыя:Украінская кухня Катэгорыя:Беларуская кухня Катэгорыя:Выпечка Катэгорыя:Славянская абрадавая ежа і напоі