Медыцынская секцыя — секцыя Інбелкульта, якая дзейнічала з красавіка 1924 года. Да 1925 года называлася медыка-ветэрынарнай.
Мела 6 камісій: склеромную, валляковую, гельмінталагічную, па вывучэнню санітарнага быту Беларусі, антрапалагічную, тэрміналагічна-медыцынскую. У секцыі працавалі вядомыя вучоныя М. Б. Кроль, В. А. Лявонаў, С. М. Рубашоў, I. Т. Цітоў і інш. Работай секцыі кіраваў наркам аховы здароўя БССР М. I. Барсукоў.
Асноўныя кірункі даследаванняў: вывучэнне краявой паталогіі (склеромы, эндэмічнага валляку, гельмінтозаў), санітарных умоў жылля і быту, пытанняў харчавання працоўных, зніжэння дзіцячай смяротнасці, хімічнага саставу і магчымасцей выкарыстання прыродных крыніц і гразей Беларусі для клінічных мэт і г. д.
Літаратура
Катэгорыя:Інстытут беларускай культуры Катэгорыя:Медыцына ў Беларусі Катэгорыя:1924 год у Беларусі