Ізраіль Веніямінавіч Герчыкаў (нар. , в. Горваль, Рэчыцкі павет, Мінская губерня — ?) — беларускі і расійскі гісторык.

Яўрэй па нацыянальнасці. Скончыў у 1908 годзе камерцыйнае вучылішча ў Кіеве, пасля сацыяльна-гістарычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў гісторыю і грамадазнаўства на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў іншых навучальных установах Мінска. З 1923 г. — у Саратаўскім дзяржаўным універсітэце, з 1931 г. — загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, прафесар. Быў адхілены ад выкладання па ідэалагічных прычынах. Далейшы лёс невядомы.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі рабочага факультэта БДУ