Іван Нічыпаравіч Марук (псеўданім Янка Марук; — ?) — беларускі журналіст, літаратурны крытык, рэдактар.
Біяграфія Вучыўся ў БДУ. У 1929—1930 гадах працаваў у Белдзяржвыдавецтве, потым ва Усебеларускім камітэце радыёвяшчання. Сакратар «Полымя», член камсамола Беларусі.
У 1930 годзе выключаны з ВКП(б) за падтрымку (разам з М. Гарэцкім, П. Ільючонкам і І. Цвікевічам) З. Жылуновіча падчас яго партыйнай чысткі. У 1931 годзе высланы з Беларусі. Паводле ўспамінаў М. Улашчыка высылку адбываў у Вяцкай вобласці. Далейшы лёс невядомы.
Літаратура
Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.
Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Рэдактары Беларусі