«Thou» — другі студыйны альбом інструментальнага трыа «Port Mone» з Мінска, які выйшаў у 2014 годзе на лэйбле «Hevhetia» (Славакія).

Спіс песень

Удзельнікі запісу Аляксей Варсоба — акардыён Аляксей Ванчук — бас Сяргей Краўчанка — перкусія Тэхнічны персанал музыка — «Port Mone» гукарэжысёр — Андрэй Жукаў запіс — Алег Даманчуг, Андрэй Жукаў

Крытыка Музычны журналіст Аляксандр Чарнуха з партала Experty.by выказаў меркаванне, што альбом «гэта лепшае, што здаралася ў беларускай музыцы за апошнія два гады». Музычны крытык Ягор Цывілька з партала Experty.by адзначыў, што «параўноўваючы з дэбютнікам „Dip“, гэта праца адчуваецца яшчэ больш прадуманай, выверанай і канцэптуальна, і кампазіцыйна». Музычны журналіст Сяргей Будкін з сайта Budzma.org мяркуе, што «нібы дыск гэты сабраны з абсалютна розных аскепкаў, якія аніяк не ўкласьці ў суцэльнасьць». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны з партала Experty.by падсумаваў: «на „Thou“ мы чуем маналітны ансамбль, які павольна і старанна стварае адзінае музычнае палатно, а не проста акампануе саліруючаму інструменту».

Зноскі

Спасылкі

Альбом на сайце лэйбла Hevhetia

Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:Альбомы 2014 года