Аляксандр Яўгенавіч Пустагвар () — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі па баскетболе.

Біяграфія Нарадзіўся 3 красавіка 1985 года ў Мінску ў спартыўнай сям’і. Бацька — Яўген Пустагвар, беларускі баскетбаліст і трэнер, гуляў за студэнцкую зборную СССР па баскетболе і мінскі баскетбольны клуб «РТІ». Маці гуляла за зборную СССР па валейболе, чэмпіёнка СССР у складзе валейбольнага клуба «Уралачка» (Свярдлоўская вобласць)Александр Пустогвар: баскетболистом меня сделал отец.

Да 17 гадоў жыў у Мінску, праходзіў навучанне ў мінскай ДзЮСШ «Аўтазаводзец» пад кіраўніцтвам Святланы Міхайлаўны Злобіч, потым — у Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова.

Выступаў за беларускія, расійскія, украінскія, румынскія і венгерскія клубы, заваёўваў медалі нацыянальных чэмпіянатаў. З 2008 па 2021 год — гулец зборнай Беларусі па баскетболе, у 2019 годзе — капітан зборнай.

У кастрычніку 2023 года абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар’ерыИзвестный баскетболист завершил карьеру и погрузился в IT. Многогранный Александр Пустогвар.

Кар’ера 2000—2001 — РВАР (Мінск) 2001—2002 — РТІ (Мінск) 2002—2004 — Альянс-Аўтадор (Саратаў, Расія) 2002—2005 — Аўтадор (Саратаў, Расія) 2005 — Дынама (Санкт-Пецярбург, Расія) 2005—2006 — Буравеснік (Кіраў, Расія)«Буревестнику» подрезали крылья 2006 — Сібіртэлекам-Лакаматыў (Новасібірск, Расія)Аутсайдеры Суперлиги зашевелились 2006—2008 — Саюз (Зарэчны, Расія)БК «Союз» два раза выиграл и два раза проиграл 2008—2009 — Палітэхніка-Галічына (Львоў, Украіна) 2009—2012 — Ніжні Ноўгарад (Расія) 2012—2013 — Цмокі-Мінск 2013—2014 — Дынама (Масква, Расія) 2014—2016 — Газ Метан (Медыяш, Румынія) 2016 — Тыргу-Мурэш (Румынія) 2016—2019 — Фалка (Сомбатхей, Венгрыя) 2019 — Капашвары (Капашвар, Венгрыя) 2019—2021 — Цмокі-Мінск 2021—2022 — Факшані (Румынія) 2022—2023 — Гродна-93

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 2012/2013, 2019/2020, 2020/2021. Чэмпіён Расійскай Суперлігі (1): 2009/2010. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2001/2002, 2022/2023. Сярэбраны прызёр Расійскай Суперлігі (2): 2006/2007, 2007/2008. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Румыніі (1): 2015/2016. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Венгрыі (2): 2016/2017, 2017/2018. Бронзавы прызёр Украінскай баскетбольнай лігі (1): 2008/2009. Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2012, 2019, 2020. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2022. Фіналіст Кубка Расіі (1): 2010/2011.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Буравесніка» Кіраў Катэгорыя:Ігракі «Саюза» Зарэчны Катэгорыя:Ігракі «Факшані» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Капашвара» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Фалка» Сомбатхей Катэгорыя:Ігракі «Тыргу-Мурэша» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20