Жанна Андрэеўна Болатава (; нар. , Возера-Карачы, Новасібірская вобласць, РСФСР) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно; заслужаная артыстка РСФСР (1974). Народная артыстка РСФСР (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977).
Біяграфія Нарадзілася 19 кастрычніка 1941 года ў курортным пасёлку Возера-Карачы Новасібірскай вобласці РСФСР. Яе бацька — Андрэй Іванавіч Болатаў (1919—1988), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), маці — Зінаіда Канстанцінаўна Болатава (1919—1993). Пазней з бацькамі пераехала ў Маскву.
Дэбютавала ў кіно ў 1957 годзе (у 16 гадоў) у фільме рэжысёраў Льва Куліджанава і Якава Сегеля «Дом, у якім я жыву».
У 1964 годзе скончыла УДІК (майстэрня народных артыстаў СССР Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай). Была актрысай Тэатра-студыі кінаакцёра.
Узнагароды Дзяржаўная прэміі СССР (1977) — за фільм «Уцёкі містэра Мак-Кінлі».