17 кастрычніка 2023 года падчас ізраільска-палесцінскага супрацьстаяння адбыўся выбух у бальніцы Аль-Ахлі.
Усе бакі канфлікту адмаўляюць сваё дачыненне да здарэння, ускладаючы адказнасць на свайго праціўніка.
Ход падзей За некалькі дзён да здарэння скончыўся тэрмін, выдзелены Ізраілем на эвакуацыю мірных жыхароў паўночнай часткі сектара Газа (уключаючы аднайменны горад) на поўдзень; частка насельніцтва, адгукнуўшыся на заклік ХАМАС і ісламскага духавенства, вырашыла застацца і не эвакуіравацца.
Увечары 17 кастрычніка 2023 года на паркоўцы ў двары бальніцы Аль-Ахлі прагрымеў выбух. Першыя паведамленні аб выбуху з’явіліся ў 19:19. Паводле палесцінскіх афіцыйных асоб загінула некалькі сотняў чалавек. Паводле Аль-Джазіры, пры выбуху таксама пацярпела школа ААН, у якой пражывалі бежанцы.
Ізраіль перадаў ЗША разведданыя (запісы перахопленых размоў у Газе і іншую інфармацыю), якія сведчаць на карысць таго, што прычынай выбуху стаў няўдалы запуск з Газы ракеты баевікоў групоўкі «Палесцінскі ісламскі джыхад». Каб даказаць адсутнасць слядоў авіяўдару ЦАХАЛа, былі таксама апублікаваныя здымкі бальніцы да і пасля выбуху.
У першыя гадзіны пасля выбуху шэраг заходніх навінавых кампаній, уключаючы Бі-бі-сі, паўтарылі версію ХАМАС аб авіяўдары Ізраіля; пасля атрымання і аналізу аспрэчваючай інфармацыі ад ЦАХАЛа, яны памянялі адпаведныя загалоўкі і артыкулы на сваіх сайтах.
Ахвяры Міністэрства аховы здароўя Палесціны заявіла пра 471 загінулага. Бальніца Аль-Шыфа паведамляла пра 250 забітыхWhat we know about the deadly blast at Gaza City’s al-Ahli hospital. Амерыканскі цэнтр ваенна-марскіх даследаванняў назваў лічбу ў 50 ахвярU.S., Experts Say Evidence Suggests Palestinian Rocket Hit Gaza Hospital, а Bellingcat — у 24Identifying Possible Crater from Gaza Hospital Blast - bellingcat.
Рэакцыя Арабскія і мусульманскія краіны, як да, так і пасля заявы Ізраіля аб яго недатычнасці, назвалі менавіта Тэль-Авіў вінаватым у выбуху. Ізраіль заклікаў сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць Турцыю, абвясціўшы аб найвышэйшым узроўні тэрарыстычнай пагрозы для суайчыннікаў у гэтай краіне. Адбыліся спробы штурму ізраільскага консульства ў Турцыі і ізраільскага пасольства ў Іарданіі.
Прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас адмяніў сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у Іарданіі і абвясціў трохдзённую жалобу; яго адміністрацыя накіравала хадайніцтва аб расследаванні інцыдэнту ў Міжнародны крымінальны суд.
Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг назваў абвінавачванні яго краіны ў выбуху «крывавым паклёпам».
На сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху Джо Байдэн выказаў упэўненасць у недатычнасці ЦАХАЛ да выбуху, дадаўшы, што адказнасць, мяркуючы з наяўных у яго даных, ляжыць на «другім баку»https://www.reuters.com/world/biden-heads-middle-east-inflamed-by-gaza-hospital-blast-2023-10-18/.
Крыніцы
Катэгорыя:Ізраільска-палесцінскі канфлікт Катэгорыя:Кастрычнік 2023 года Катэгорыя:Выбухі 2023 года Катэгорыя:Падзеі 17 кастрычніка