Івуарыйскі народны фронт, ІНФ (, FRI) — палітычная партыя Кот-д’Івуара, створаная ў падполлі ў 1982 годзе. З 2000 па 2011 год знаходзілася ва ўладзе. Раней складалася ў Сацыялістычным інтэрнацыянале.

Гісторыя У 1982 годзе Ларан Гбагбо і яго жонка Сімона заснавалі падпольную групу «Івуарыйскі народны фронт». Першапачаткова арганізацыя абапіралася на марксізм-ленінізм і агітавала за шматпартыйнасць.

У 1988 годзе ІНФ ператвараецца ў палітычную партыю. У 1990 годзе рух легалізаваўся. Партыя пераарыентавалася на дэмакратычны сацыялізм і барацьбу з неакаланіялізмам.

У перыяд з 2000 па 2011 год Ларан Гбагбо з’яўляўся прэзідэнтам краіны. Перыяд яго кіраўніцтва адзначаны палітычным гвалтам і грамадзянскай вайной.

У 2011 годзе ІНФ апынуўся ў цяжкім становішчы: прэзідэнт Гбагбо быў зрынуты, партыю выключылі з Сацыялістычнага ІнтэрнацыяналаLe Front Populaire Ivoirien (FPI) de Laurent Gbagbo, expulsé de l’Internationale Socialiste (officiel) - ConnectionIvoirienne.net, частка членаў на чале з Мамаду Кулібалі пакінулі рух.

Пасля страты ўлады ІНФ пакутаваў ад унутранапартыйных канфліктаў. Партыя апынулася перад пагрозай расколуMiaka-Koulibaly / Qui peut sauver le Fpi ?Côte d'Ivoire : Laurent Gbagbo... loin des yeux, loin du cœur . У жніўні 2021 года былы лідар ІНФ Ларан Гбагбо абвясціў аб сыходзе з партыі і аб намеры стварыць новы рух. У кастрычніку ён заснаваў «Афрыканскую народную партыю — Кот-д’Івуар», якая вызначала сябе як панафрыканістычную і сацыялістычную.

На рэгіянальных выбарах 2023 года ІНФ сфарміраваў з «Аб’яднаннем уфуэтыстаў за дэмакратыю і мір» партыйную кааліцыюCôte d’Ivoire: le RHDP et le FPI signent un accord de partenariat, une première.

Крыніцы

Катэгорыя:Ваенна-палітычны крызіс у Кот-д’Івуары Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1988 годзе Катэгорыя:Сацыялістычны інтэрнацыянал