Тэхаскі ўніверсітэт у Даласе () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рычардсан у штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка Гэта адзін з найбуйнейшых дзяржаўных універсітэтаў у ваколіцах Даласа і самая паўночная ўстанова сістэмы Тэхаскага ўніверсітэта. Першапачаткова ён быў заснаваны ў 1961 годзе як прыватная даследчая ўстанова. Менш чым праз 47 гадоў пасля яго заснавання Фонд Карнегі класіфікаваў універсітэт як доктарскі даследчы ўніверсітэт з найвышэйшай даследчай актыўнасцю — хутчэй, чым любая іншая вучэльня ў Тэхасе. Універсітэт звязаны з чатырма Нобелеўскімі прэміямі і мае сярод супрацоўнікаў членаў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Нацыянальнай інжынернай акадэміі ЗША.

Структура Школа мастацтваў, гуманітарных навук і тэхналогій Школа навук аб паводзінах і мозгу Школа эканамічных, палітычных навук і палітыкі Школа інжынерыі і камп'ютарных навук Школа міждысцыплінарных студый Школа менеджменту Школа прыродазнаўчых навук і матэматыкі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса