Кле́цкае радо́вішча пяско́ў — радовішча каля паўднёва-ўсходняй ускраіны г. Клецка. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы — 849 тыс. м³.
Пяскі шэрыя, жаўтавата-шэрыя, бурыя, сярэдне- і буйназярністыя, месцамі гліністыя, палевашпатава-кварцавыя, з праслоямі і лінзамі пясчана-жвіровага матэрыялу і дробназярністых пяскоў: жвіру буйней за 5 мм у іх да 43,5 %, гліністых і пылаватых часцінак 1—7 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,2— 11,3 м, ускрышы (дробназярністыя гліністыя пяскі) 0,2—3,1 м. Жвір і пясок прыдатныя ў дарожным будаўніцтве, пры ўмове абагачэння — на выраб бетону. Радовішча не распрацоўваецца.
Літаратура
Катэгорыя:Радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу Беларусі Катэгорыя:Клецк Катэгорыя:Геалогія Клецкага раёна