Кле́шаўскае радо́вішча пяско́ў — радовішча за 3,5 км на паўночны захад ад в. Клешаў Слуцкага раёна. Лінзападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 1,55 млн. м³.
Пяскі жоўтыя, буравата-шэрыя, пераважна тонка- і сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, з лінзамі суглінкаў і пясчана-жвіровага матэрыялу; жвіру буйней за 5 мм у іх 5—10 %, гліністых і пылаватых часцінак 2—5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,8—13,7 м, ускрышы да 0,3 м. Карысная тоўшча падсцілаецца суглінкамі і пясчана-жвіровай пародай. Пяскі прыдатныя для будаўнічых работ. Радовішча не распрацоўваецца.
Літаратура
Катэгорыя:Радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу Беларусі Катэгорыя:Клешава Катэгорыя:Геалогія Слуцкага раёна