Тэхаскі ўніверсітэт у Эль-Паса () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Эль-Паса ў штаце Тэхас.
Агульная характарыстыка Універсітэт з'яўляецца часткай сістэмы Тэхаскага універсітэта. Ён з'яўляецца другім па велічыні ўніверсітэтам у Злучаных Штатах, у якім большасць студэнтаў складаюць асобы мексіканскага паходжання (каля 80%). Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Каледж інжынерыі ўніверсітэта з'яўляецца галоўным у ЗША вытворцам іспанамоўных інжынераў з магістарскімі і доктарскімі ступенямі.
Структура Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж навук пра здароўе Каледж вольных мастацтваў Каледж медсястрынства Ккаледж прыродазнаўчых навук Школа фармацыі Каледж бізнесу Школа аспірантуры
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса Катэгорыя:Эль-Паса (Тэхас)