Віленскі дыстрыкт — дыстрыкт (акруга) евангелічна-рэфармацкай царквы на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а пасля Расійскай імперыі. Уваходзіла ў склад Літоўскай правінцыі.
Вышэйшым органам дыстрыкта быў партыкулярны сінод, у рабоце якога ўдзельнічалі духоўныя і свецкія асобы. Кіраваўся сіньёрам віленскім, у ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя суперінтэндантам.
Віленскі дыстрыкт складаўся з грамад Вільні, Трокаў, Ашмянаў, Ліды, Браслава і іншых гарадоў і мястэчак Беларусі і часткова ЛітвыГрыцкевіч А. П. Дзейнасць Віленскага сінода рэфармацкіх абшчынаў у ВКЛ // Беларусіка «440 год рэфармацыі ў Беларусі»: Матэрыялы міжнар. навук. канф. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — Вып. 4 — С. 357—366 — с. 359.Поляк Н. А.. Канфесійная сітуацыя на землях Беларусі ў канцы XVII — пачатку XVIII стст. на прыкладзе праваслаўных і пратэстантаў: прававыаспект. // Зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі прысвечанай 75-ці годдзю доктара юрыдычных навук, прафесара Сокала Сцяпана Фёдаравіча 24-25.11.2017 г. Мінск-Гродна БІП — 2018—201 с. — С. 133—144.
У канцы XVI—XVII стагоддзі Віленскі евангелічна-рэфармацкі збор 4 разы (у 1591, 1611, 1639, 1682) зведаў пагромы, арганізаваныя езуітамі. У 1611 годзе быў цалкам спалены архіў евангелічна-рэфармацкага сінода.
Каля 1716 года ў дыстрыкце дзейнічалі зборы ў Вільні (кафедральны збор, рэзідэнцыя суперінтэнданта), Сярэі, Жупранах, Шылянах, Лебедзеве, Промежы, Дубінках. У чатырох апошніх зборах не было пастаянных пастыраў, а ў зборы ў Дубінках набажэнствы ўжо наогул не праводзіліся.
У 1815 годзе да дыстрыкта належалі прыходы ў Вільні, Новым Месце, ДзявалтавеCherner E., Słownik biograficzny duchownych ewangelicko-reformowanych…, s. 393..
У 1830—1835 гадах у Вільні па праекце Караля Падчашынскага пабудаваны новы евангелічна-рэфармацкі збор.
У 1886 годзе ў сувязі з адначасовай смерцю суперінтэнданта Мандзялёўскага і віцэ-суперінтэнданта Кавельмахера да Віленскага дыстрыкта быў часова далучаны Беларускі, але знаходзіўся ў яго складзе аж да пачатку ХХ стагоддзя.
Катэгорыя:Кальвінізм у Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Гісторыя Вільні