Нохман Гіршавіч Гурэвіч (1895, в. Чараўня, цяпер Старадубскі раён, Бранская вобласць, Расія — 1937 (?), Менск, НКУС) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія З сям’і рабочага. У 1918—1920 гадах у Чырвонай арміі, уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. член ЦК КП(б)Б, член ЦВК БССР. З 1933 года па 1937 год — наркам унутранага гандлю БССР.

Арыштаваны 17 ліпеня 1937 года ў Менску. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 30 кастрычніка 1937 года як «член тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі» і за «падрыўную дзейнасць» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Дата смерці дакладна невядома. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13 жніўня 1957 года. Асабовая справа Г. № 10795-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў БССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Народныя камісары гандлю БССР