Берт Янг (, , Куінс, Нью-Ёрк, ЗША — ) — амерыканскі акцёр італьянскага паходжання. Найбольш вядомы па ролі Полі Пеніна ў шасці фільмах франшызы «Рокі». За выкананне ролі ў першай частцы ў 1977 годзе быў намінаваны на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Лепшы акцёр другога плана».

Біяграфія Берт Янг нарадзіўся 30 красавіка 1940 года ў Куінсе (Нью-Ёрк) у сям’і італаамерыканцаў Жазефіны і Майкла пад імем Джэральд Тамаза Дэлуіз (скарочана Джэры Дэлуіз). Акцёрскаму майстэрству навучаўся ў Акцёрскай студыі пад кіраўніцтвам Лі Страсберга.

Янг рана стаў удаўцом, яго жонка Глорыя памерла ў 1974 годзе, пакінуўшы яму пяцігадовую дачку Ганну Марэю (нар. у 1969).