Сырт (цюрк. сырт — узвышэнне, узвышша) — тып нагор’я на Цянь-Шані і Усходнім Паміры.
Роўныя або пакатахвалістыя, слаба расчлянёныя дэнудацыйныя раўніны, узнятыя на вышыню 3000—4000 м над узроўнем мора і падзеленыя больш высокімі горнымі хрыбтамі. Пераважае расліннасць горных стэпаў і халодных пустынь. У паніжэннях маюцца невялікія азёры.
Крыніцы
Літаратура
Сырт // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 305. Физическая география СССР. (Азиатская часть) : Учеб. пособие для студентов геогр. специальностей ун-тов и пед. ин-тов. — 2-е изд., перераб. и доп. — Москва : Высш. школа, 1976. — 359 с. : ил.; 22 см.
Катэгорыя:Формы рэльефу Катэгорыя:Раўніны Катэгорыя:Цянь-Шань