Малое Пішчанскае () — возера карставага паходжання ў Валынскай вобласці Украіны. Знаходзіцца на поўнач ад вёскі Пішчы, пратокай злучаецца з Вялікім Пішчанскім возерам.

Катлавіна круглявай формы. Даўжыня 0,65 км, сярэдняя шырыня 0,59 км, плошча 0,17 км². Берагі нізкія, пясчаныя, параслі чаротам. Жывіцца атмасфернымі і падземнымі водамі. Дно пясчанае, у цэнтральнай частцы заглеенае, на мелкаводдзі возера забалочваецца. Сярод воднай расліннасці плывунец малы, асака.

Водзяцца лешч, акунь, шчупак. Вадаплаўныя птушкі, гняздуюць лебедзі.

Літаратура Мольчак Я. О. Мале Піщанське озеро // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Ред-кол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та інш. — Київ: Українська радянська енціклопедія ім. М. П. Бажана, 1990. — Том 2: З—О. — С. 318. — 480 с.: іл.— (В опр.) — ISBN 5-88500-015-8, ISBN 5-88500-012-8 (т. 2).

Катэгорыя:Азёры Валынскай вобласці