Ваёмінгскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ларамі ў штаце Ваёмінг, ЗША. Адзіная ўстанова адукацыі з універсітэцкім статусам у штаце.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў сакавіку 1886 года, за чатыры гады да таго, як тэрыторыя Ваёмінга была прызнана 44-м штатам ЗША, і адкрыўся ў верасні 1887 года. Універсітэт незвычайны тым, што яго размяшчэнне ў штаце запісана ў канстытуцыі штата. Універсітэт прапануе больш за 120 праграм бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.

Структура Каледж сельскай гаспадаркі і прыродных рэсурсаў Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж інжынерыі і прыкладных навук Каледж навук аб здароўі Ганаровы каледж Школа экалогіі і прыродных рэсурсаў Школа права Інстытут удасканалення нафтааддачы

Вядомыя выпускнікі Рычард Чэйні, віцэ-прэзідэнт ЗША

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты ЗША Катэгорыя:Ваёмінг