«Заслужаны пілот Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны пілот Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца пілотам першага класа, якія маюць стаж працы ў грамадзянскай авіяцыі пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў асваенні сучаснай авіяцыйнай тэхнікі, ужыванне найболей дасканалых метадаў самалётакіравання, высокія паказчыкі ў выхаванні і навучанні лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную работу і выдатныя дасягненні ў прымяненні авіяцыі ў народнай гаспадарцы рэспублікі.
Некаторыя з узнагароджаных Аляксандр Аляксандравіч Зданчук (10 чэрвеня 2002) Сяргей Мікалаевіч Марозаў (5 лістапада 2003) Віталій Уладзіміравіч Мялешка (1 сакавіка 2006) Васілій Антонавіч Парашчанка (26 кастрычніка 2011) Аляксандр Генадзьевіч Лукашэвіч (10 кастрычніка 2017)
Спасылкі Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь