Прэзідэнт Кааператыўнай Рэспублікі Гаяна () згодна канстытуцыі з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і кіраўніком урада Гаяны, а таксама галоўнакамандуючым яе ўзброенымі сіламі.
Гісторыя Пры абвяшчэнні 23 лютага 1970 года Гаяны рэспублікай, яе прэзідэнт абіраўся Нацыянальнай асамблеяй на пяцігадовы тэрмін і валодаў у асноўным цырыманіяльнымі паўнамоцтвамі. Да абрання першага прэзідэнта яго абавязкі выконваў былы генерал-губернатар Гаяны Сэр Эдвард Віктар Лакху.
На канстытуцыйным рэферэндуме, які адбыўся 10 ліпеня 1978 год былі прыняты рашэнні пра магчымасці ўнясення змяненняў у Канстытуцыю рашэннем Нацыянальнай Асамблеі і пра аб’яўленне абранага ў 1973 годзе складу асамблеі Устаноўчым сходам. Распрацаваная ім новая Канстытуцыя была апублікаваная 6 кастрычніка 1980 года.
Канстытуцыяй быў пацверджаны статус Гаяны як рэспублікі ў рамках Садружнасці нацый, пры гэтым уладныя паўнамоцтвы былі сканцэнтраваныя ў прэзідэнта. Лідар партыі, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў на ўсеагульных і рэгіянальных выбарах, становіцца прэзідэнтам і займае пасаду на працягу тэрміну паўнамоцтваў заканадаўчага органа (намінальна — пяць гадоў).
Афіцыйная назва краіны Кааператыўная Рэспубліка Гаяна была замацавана ў Канстытуцыі 1980 года, аднак паўсюдна, у тым ліку афіцыйна, яно выкарыстоўвалася непасрэдна з моманту здабыцця ёю незалежнасці (пры гэтым у Канстытуцыі была замацавана назва Рэспубліка Гаяна).
Спіс прэзідэнтаў Кааператыўнай Рэспублікі Гаяна ВыяваІмя(гады жыцця)ПаўнамоцтвыПартыяПачатакКанецСэрЭдвард Віктар Лакху(1912—1998)англ. Edward Victor Luckhoo23 лютага 197017 сакавіка 1970незалежны1Артур Райманд Чжун(1918—2008)17 сакавіка 19706 кастрычніка 19802Ліндэн Форбс Сэмпсан Бэрнхам(1923—1985)6 кастрычніка 19806 жніўня 1985Народны нацыйны кангрэс — Рэфармісцкі3Х’ю Дэсманд Хойт(1929—2002)6 жніўня 19859 кастрычніка 19924Чэддзі Бэрэт Джаган(1918—1997)9 кастрычніка 19926 сакавіка 1997Сканаў на пасту прэзідэнта.Народная прагрэсіўная партыя Гаяны5Самуэль Хайндс(1943—)6 сакавіка 199719 снежня 19976Джанет Джаган(1920—2009)19 снежня 199711 жніўня 19997Бхарат Джагдэа(1964—)11 жніўня 19993 снежня 20118Дональд Раматар(1950—)3 снежня 201116 мая 20159Дэвід Грэнджэр(1945—)16 мая 20151 жніўня 2020Народны нацыйны кангрэс — Рэфармісцкі10Махамед Ірфаан Алі(1980—)1 жніўня 2020дзеючыНародны нацыйны кангрэс — Рэфармісцкі
Гістарычныя прэзідэнцкія штандары
Спасылкі
Спіс кіраўнікоў Гаяны на worldstatesmen.org Катэгорыя:Прэзідэнты Гаяны Катэгорыя:Спісы прэзідэнтаў