Дораці Эн Уіліс Рычардс (; , Тэхас — , Остын, Тэхас) — амерыканскі палітык, 45-ы губернатар Тэхаса.
У 1990 годзе губернатар Біл Клементс вырашыў пакінуць сваю пасаду, і Рычардс заняла яго месца. На пасадзе губернатара Рычардс правяла рэформу турэмнай сістэмы Тэхаса, а таксама наклала вета на закон аб паўаўтаматычнай зброі. Падчас яе губернатарства, каб папоўніць бюджэт штата, была заснавана латарэя Тэхаса. Рычардс купіла першы білет 29 мая 1992 года ў Oak Hill, Остын.
На выбарах 1994 года Рычардс пацярпела паражэнне ад рэспубліканца Джорджа Буша. З 2001 года яна працавала старэйшым дарадцам кампаніі Public Strategies, Inc. З 1995 па 2001 год Рычардс працавала старэйшым дарадцам у кампаніі Verner, Liipfert, Bernhard, McPherson and Hand.
Рычардс памерла 13 верасня 2006 года ад раку стрававода і была пахавана на могілках штата Тэхас у Остыне.
Катэгорыя:Памерлі ад раку стрававода