«Слова пацана. Кроў на асфальце» () — расійскі крымінальны серыял пра моладзевыя групоўкі Казані канца 1980-х гадоў, зняты рэжысёрам Жорам Крыжоўнікавым на аснове кнігі Роберта Гараева «Слова пацана. Крымінальны Татарстан 1970—2010-х». Галоўныя ролі выконваюць Іван Янкоўскі, Рузіль Мінекаеў, Леон Кемстач, Лізавета Базыкіна, Ганна Перасільд і Анастасія Красоўская.
Серыял зняты кінакампаніяй Toomuch Production сумесна з «НМГ Студия» пры падтрымцы Інстытута развіцця інтэрнэту на заказ анлайн-кінатэатра Start. Прэм’ерны паказ адбыўся 9 лістапада 2023 года ў анлайн-кінатэатрах Wink і Start. Серыял стаў адным з самых гучных расійскіх кінапраектаў 2023 года.
Сюжэт Падзеі карціны адбываюцца ў канцы 1980-х гадоў у Казані. Галоўны герой, чатырнаццацігадовы Андрэй, жыве з мамай і пяцігадовай сястрой. Ён вучыцца ў музычнай школе і часта сутыкаецца з вулічнымі падлеткамі, якія прыгнятаюць яго. Каб абараніць сябе, хлопчык заводзіць сяброўства з адным з гэтых хуліганаў, Маратам. Той дапамагае яму пагрузіцца ў свет вулічнага жыцця. У рэшце рэшт Андрэй далучаецца да банды «Універсам».
У ролях
Саўндтрэк Выканавец / музыкаТрэк«Аигел»«Пыяла»Solovyova, Ziborov«Котылу»XloersLonelinessLunacyБаста«На заре»Віктар Цой, «Кино»«Перемен»Вілі Такараеў«В шумном балагане»«Рыбацкая»Уладзімір Кузьмін«Только ты и я»Ягор Летаў, «Гражданская оборона»«Зоопарк»Ігар Талькоў«Летний дождь»«Комбинация»«Не забывай»«Мираж»«Новый герой»«Снова вместе»«Солнечное лето»«Я не шучу»«Музыка нас связала»Стас Намін, «Цветы»«Богатырская сила»Юрый Шатуноў, «Ласковый май»«Седая ночь»«Розовый вечер»«Ну, что же ты»Аляксандр Сяроў«Как быть»Крыс Кельмі«Ночное рандеву»Nautilus Pompilius«Я хочу быть с тобой»«Меридиан»«Вокализ»«Форум»«Островок»
Гісторыя стварэння Сюжэт серыяла будуецца вакол «Казанскага феномену» — гэта зборная назва злачынных груповак Казані, якія складаліся пераважна з непаўналетніх. Сцэнарыст і рэжысёр Жора Крыжоўнікаў і сцэнарыст Андрэй Залатароў абапіраліся на кнігу «Слова пацана. Крымінальны Татарстан 1970—2010-х» (апублікавана ў 2020 годзе). Аўтар кнігі, журналіст Роберт Гараеў, выступіў кансультантам серыяла. Вытворчасцю займаліся кінакампаніі Toomuch Production і «НМГ Студия» пры падтрымцы Інстытута развіцця інтэрнэту.
Па словах Залатарова, падрыхтоўка да здымак заняла амаль паўгода. Залатароў і Крыжоўнікаў чыталі даступныя матэрыялы па тэме «казанскага феномену», бралі інтэрв’ю ў былых групоўшчыкаў і міліцыянтаў«Взрослые и уважаемые люди»: кем стали прототипы героев сериала «Слово пацана» // «Подмосковье сегодня».
Работа над праектам пачалася 1 лютага 2022 года. У пробах прынялі ўдзел амаль 1200 чалавек, з іх адабраны 240. Нягледзячы на тое, што дзеянні серыяла адбываюцца ў Казані, здымкі пераважна вяліся ў Яраслаўлі. Па словах Роберта Гараева, казанская адміністрацыя была супраць здымак у яе горадзе.
Упаўнаважаная па правах дзіцяці ў Татарстане Ірына Валынец паведаміла, што будзе дамагацца забароны серыяла, у выпадку, калі ён будзе гераізаваць прадстаўнікоў казанскіх АЗГ, а таксама дадала, што серыял «пажадана наогул не здымаць». У падтрымку здымак, у сваю чаргу, выступілі саветнік міністра культуры Татарстана і член журы прэміі «Залатая маска» Ніязаў Ігламаў, а таксама намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Рэспублікі Татарстан (1993—1997) Аляксандр Авакумаў. Яны сцвярджалі, што пра «Казанскі феномен» даўно трэба было зняць фільм.
12 снежня 2023 года невядомыя апублікавалі працоўныя версіі сёмай і восьмай серый серыяла (яны павінны былі выйсці 14 і 21 снежня адпаведна)Стало известно, чем закончится сериал «Слово пацана», — в сеть слили 8-ю серию (спойлер) // «Бизнес Online»«Финал „Слова пацана“ — это татарское лото»: главный сериал года не хочет заканчиваться. Праз тры дні Крыжоўнікаў і Залатароў у відэазвароце паведамілі, што прынялі рашэнне перазняць фінальную восьмую серыю серыяла. Пры гэтым афіцыйная версія сёмай серыі была часткова дапрацавана і выйшла, як планавалася, 14 снежня. Як дадаў Крыжоўнікаў, яшчэ «ў раёне трэцяй серыі» яны з Залатаровым зразумелі, што хочуць скончыць гісторыю інакш; пераздымку фіналу яны звязалі з жаданнем зрабіць яе «эмацыйней, вастрэй, чым тое, што ў нас атрымалася раней».
Рэліз і ўспрыманне Серыял уключае восем серый, яго паказ пачаўся 9 лістапада 2023 года ў анлайн-кінатэатрах Wink і Start.
Папулярнасць У пачатку снежня 2023 года серыял заняў чацвёртае месца ў топ-250 лепшых серыялаў на «Кинопоиск» з рэйтынгам 9 з 10 на аснове больш за 250 тысяч галасоў карыстальнікаў (саступіўшы серыялам «Гульня тронаў», «Ва ўсе цяжкія» і «Семнаццаць імгненняў вясны»). Па даных сайта, з 4 па 10 снежня праект набраў 4436 балаў, усталяваўшы тым самым рэкорд (папярэднім лідарам з 1566 баламі быў серыял «Гульня ў кальмара» 2021 года)Свитшот Адидаса за миллион: 11 рекордов «Слова пацана» в цифрах // «Кинопоиск». Рэдакцыя «Кинопоиск» паставіла «Слова пацана» на першае месца ў спісе лепшых расійскіх серыялаў 2023 года.
У тым жа месяцы саундтрэк «Пыяла» (с татар. — «шкло») з аднайменнага альбома гурта «Аигел», выпушчанага ў 2020 годзе, узначаліў сусветны чарт Shazam. Акрамя таго, трэк заняў першыя месцы ў «Яндэкс Музыцы», VK, Apple Music у Расіі, Казахстане, Беларусі, Кыргызстане, Латвіі і Эстоніі.
Паводле звестак Yandex Wordstat, з 9 лістапада да 6 снежня расіяне за месяц шукалі запыт «Слова пацана» (больш за 45 млн разоў) часцей, чым запыты «вайна ва Украіне» і «СВА» (32,1 млн і 41,4 млн разоў адпаведна) за ўвесь годРоссияне за месяц интересовались сериалом «Слово пацана» чаще, чем «войной в Украине» за год // «Вёрстка».
Паводле апытання УЦДГМ ад 22 снежня, аб серыяле ведаюць 83 % расіян, з якіх 65 % — толькі чулі пра яго, а 18 % — яго глядзелі. З апытаных, якія глядзелі серыял: 80 % ацанілі яго станоўча; 82 % не згодныя, што серыял згубна ўплывае на моладзь і што яго трэба забараніць; 71 % згодны, што серыял пэўна адлюстроўвае падзеі савецкага часу 80-х гадоў«Слово пацана» посмотрел каждый шестой россиянин. Слышали о нем — 83 % // «Афиша Daily»«Слово пацана»: послесловие // «ВЦИОМ».
Ацэнкі кінакрытыкаў Серыял сабраў у большай ступені станоўчыя водгукі. Крытыкі ў асноўным хвалілі акцёрскую гульню, касцюмы і дэкарацыі, а таксама адсутнасць рамантызацыі бандытызму і гвалту. Больш неадназначны прыём атрымала змрочная выява рэалій 1980-х. РИА Новости пахваліла серыял за атмасферу, якая дакладна адлюстроўвае эпоху позняга СССР. На думку выдання, «фільм не заклікае да гвалту, а паказвае яго бесперспектыўнасць».
Васіль Сцяпанаў у «Камерсант Weekend» адзначаў «раскаваную камеру, добра прыдуманыя масавыя сцэны, захопленую акцёрскую ігру». Цімур Аліеў на РБК заявіў, што серыял выдатна паказвае «страчанае пакаленне»: «запалоханае, разгубленае, якое спрабуе новае і невядомае на зломе эпох». Крытык Антон Хітроў у артыкуле для выдання Meduza апісаў карціну як «напэўна, самы своечасовы расійскі серыял, які толькі можна ўявіць».
Кінакрытык Зінаіда Прончанка ў артыкуле для выдання «Холод» адгукнулася аб серыяле негатыўна, назваўшы яго галоўнай праблемай «поўную адсутнасць якога б там ні было развіцця». На яе думку, Гараеў у сваёй кнізе «прапаноўваў чытачам прасачыць эвалюцыю, яна ж дэградацыя — ад канца 1970-х да сярэдзіны 2000-х», у той час як у серыяле «нічога падобнага няма».
Журналіст і крытык Юрый Сапрыкін высока ацаніў серыял і назваў яго «самым народным серыялам года»: «гэта першае ў расійскай гісторыі кіно, якое стала да такой ступені народным, не будучы паказаным па тэлевізары ці не будучы выпушчаным у шырокі пракат. Яно сышло ў народ прама са стрымінг-платформаў. Гэта ў нейкім сэнсе гістарычнае дасягненне».
Інцыдэнт у Іркуцку 2 снежня 2023 года ў Іркуцку на аўтобусным прыпынку група падлеткаў забіла 15-гадовага аднагодка, што блізкія загінулага і каментатары ў СМІ звязалі з уплывам серыяла. 4 снежня кіраўнік Камітэта Дзяржаўнай думы па абароне сям’і, пытаннях бацькоўства, мацярынства і дзяцінства Н. А. Астаніна звярнулася ў Следчы камітэт і Раскамнагляд з просьбай праверыць серыял (а таксама іншы серыял — «Харчаблок») на ўтрыманне прапаганды, якая можа прычыніць «шкоду жыццю і здароўю дзяцей, а таксама ўсяму расійскаму грамадству». Дэпутат адзначала, што сцэны серыяла «выклікаюць жах». Паводле яе слоў, узніклыя асцярогі, што «падлеткі пачнуць рамантызаваць злачыннасць, нагледзеўшыся на экранных бандытаў, увасобіліся ў жорсткую рэальнасць». У звароце Астаніна просіць даць ацэнку дзеянням рэжысёра серыяла Жоры Крыжоўнікава, а таксама асоб, якія маюць дачыненне да яго стварэння і выпуску для шырокай аўдыторыі, калі «прагляд серыяла меў уздзеянне на злачынцаў і прывёў да забойства дзіцяці». Таксама яна заклікала праверыць Міністэрства культуры Расіі, якое выдала дазвол на пракат серыяла. МУС зняпраўдзіла сувязь серыяла з забойствам. Стваральнікі серыяла апублікавалі заяву аб сваёй недатычнасці. 9 снежня Раскамнагляд паведаміў, што не знайшоў парушэнняў.
Ва Украіне Пааводле ўкраінскіх СМІ, серыял набыў пэўную папулярнасць сярод украінскай аўдыторыі. Песня «Пыяла» пасля выхаду серыяла ўзначаліла топ-100 Украіны на Apple Music.
Гэта стала падставай да актыўных абмеркаванняў адносна прымальнасці спажывання ўкраінцамі расійскага кантэнту падчас расійскага ўварвання ва Украіну. Такія ўкраінскія дзеячы як тэлевядучая Марыя Ефрасініна і Ірма Вітоўская рэзка асудзілі прагляд серыяла суайчыннікамі, аднак рэжысёр Аляксандр Раднянскі заявіў: «Гэта магічная якасць кіно. Калі яно выклікае цікавасць і давер да герояў і здольна хваляваць, то пераадольвае межы. Нават падчас вайны». Міністэрства культуры Украіны назвала серыял «варожай прапагандай» і заклікала дзяржаву спыніць распаўсюд серыяла на «пірацкіх» сайтах.
Узнагароды і намінацыі 2023 — Фестываль анлайн-кінатэатраў «Новы сезон»: прыз у катэгорыі «Самы чаканы серыял». 2023 — Прэмія часопіса «КиноРепортёр» «Падзея года»: прыз за «Акцёра года» (Іван Янкоўскія, за серыялы «Фішэр», «Плэйліст валанцёра» і «Слова пацана. Кроў на асфальце»)Фильмы «Чебурашка» и «Вызов» получили награды на премии «Событие года» // «Российская газета». 2023 — Премія тэлеканала FashionTV «Fashion New Year Awards 2023» за «Акцёрскі прарыў года» (Леон Кемстач)Ольга Бузова, Люся Чеботина, Леон Кемстач из «Слова пацана» и другие селебрити среди гостей Fashion New Year Awards 2023 // HELLO! Russia. 2024 — Прэмія «Белы слон» за «Лепшы серыял»; 2024 — Прэмія «Кибер Best» выдання Sports.ru: прыз за «Лепшы расійскі серыял»Все победители премии Кибер Best // Cyber.Sports.ru. 2024 — прэмія «Большая цифра» ў катэгорыі «Арыгінальныя фільмы і серыялы ўласнай вытворчасці»: прыз у катэгорыі «Драмы/меладрамы», прыз глядацкіх сімпатый у катэгорыі «Драмы/меладрамы»Объявлены победители 15 Национальной премии Большая цифра // «ПрофиСинема».«Фишер» и «Слово пацана» получили награды премии «Большая цифра» // «Газета.ru».. 2024 — Нацыянальная прэмія інтэрнэт-кантэнту: прыз «Голас пакалення» (моладзеваму акцёрскаму ансамблю серыяла)Национальную премию интернет-контента вручили на Всемирном фестивале молодежи // ТАСС.. 2024 — прэмія Асацыяцыі прадзюсараў кіно і тэлебачання (АПКіТ) у намінацыі «Лепшы анлайн-серыял (сем і больш серый)». 2024 — «Прыз рэдакцыі. Падзея года» IX-й прэміі OK! Awards «Больш чым зоркі»Премия ОК! «Больше чем звёзды — 2024» : победители объявлены! // OK!, 6 ноября 2024. 2024 — прэмія «Падзея года-2024» часопіса «КиноРепортер» у намінацыі «Хіт года». 2024 — прэмія «Дыялогі ў кіно» ў намінацыі «Лепшыя дыялогі ў адаптаваным серыяле».
Заўвагі
Спасылкі Старонка серыяла на відэасэрвісе Wink
Катэгорыя:Тэлесерыялы Расіі