Алег Рыгоравіч Арлоў () — беларускі жывапісец.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Старасакольнікі Пскоўскай вобласці (Расія).
Скончыў у 1958 годзе Рыжскае мастацкае вучылішча імя Я. Разенталя, у 1966 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў М. Данцыга і А. Мазалёва. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года.
Выкладаў у 1966—1994 гадах на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1972 года.
Творчасць Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, пейзажа, партрэта. Эксперыментальны характар твораў спалучаецца са своеасаблівым асацыятыўна-імпрэсіяністычным бачаннем рэальнасці.
Сярод работ: тэматычныя кампазіцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941—45» (1968), «Віцебшчына гераічная і працоўная» (1968), «Дэманстрацыя», «Першы дзень міру», «Памяці маці» (1974), «Песні Чылі», «Клятва байцоў», «Вызваленне»; пейзажы «Пейзаж у Лясковічах» (1970), «Лучоса» (1970), «Віцебск» (1970), «Каток у Віцебску» (1970), «Стары замак» (1980), «Восень. Поўдзень», «Віцебшчына — азёрны край», «Восень у Беліцы» (1981), «Зіма ў Здраўнёве» (1985), «Плошча Перамогі» (1990), «Стары Полацк» (1993); партрэты мастакоў А. Салаўёва (1980) і А. Мемуса (1980), партрэты «Студэнт», «Маці», «Паэт»; нацюрморты «Бэз» (1985), «Рамонкі» (1985) і інш.
Творы знаходзяцца ў Полацкім краязнаўчым музеі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі