Сэ́рвач — балота ў Беларусі, у Докшыцкім (5000 га) і Глыбоцкім (500 га) раёнах Віцебскай вобласці, у вадазборы ракі Сэрвач.
Балота складаецца з вярховага (68 %), нізіннага (19 %) і мяшанага (13 %) тыпаў. Агульная плошча складае 5500 га, у межах прамысловага адкладу — 5200 га. У балоце значныя запасы гідролізнага торфу. Найбольшая глыбіня залягання да 8,2 м, сярэдняя — 3,3 м. Агульныя запасы торфу на 1 студзеня 1984 каля 26,2 млн тон. Слой сапрапелю магутнасцю да 2,6 м.
Балота Сэрвач часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасвоеных тэрыторыях пераважаюць асокі і хмызнякі. Месца гняздоўя вяртлявай чарацянкіВертлявая камышовка // Сайт заказніка «Званец»Сервечь // Рамсарские угодья Республики Беларусь і дупеля.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Сервечь // Рамсарские угодья Республики Беларусь
Катэгорыя:Балоты Докшыцкага раёна Катэгорыя:Гідраграфія Глыбоцкага раёна